СВЯ­ТА НА­РОД­НАЙ КУЛЬ­ТУ­РЫ З ПРА­ЦЯ­ГАМ

Gazeta Slonimskaya - - У ВОЛЬНУЮ ХВІЛІНУ -

Рас­па­чаў­ся ён 17 жніў­ня ў вёс­цы Гуд­зевічы Мастоўска­га ра­ё­на і стаў пра­ця­гам рэ­гія­наль­на­га фе­сты­ва­лю аб­ра­даў і ра­мё­стваў “Скар­бы Га­рад­зен­шчы­ны”, які па­пяр­эдне ад­бы­ў­ся ў Лід­зе.

На Мастоўш­чы­ну з’ехалі­ся на­род­ныя май­ст­ры з 17 ра­ё­наў воб­лас­ці і су­сед­няй Польш­чы. Гэта бы­ло са­праўд­нае свя­та бе­ла­рус­кас­ці.

Удзель­нікі вы­стаў і май­старк­ла­саў бы­лі апра­ну­ты вы­ключ­на ў бе­ла­рус­кія на­цы­я­наль­ныя кас­цю­мы, паў­сюд­на чу­ла­ся бе­ла­рус­кая мо­ва, гу­чалі на­род­ныя пес­ні. Тут бы­ло што па­гляд­зе­ць і ча­му па­вучыц­ца.

Ар­гані­за­та­ры фе­сты­ва­лю па­клалі ўсе на­ма­ган­ні, каб гля­дач па­ба­чыў рэ­гія­наль­ныя асаб­лі­вас­ці тра­ды­цый­най куль­ту­ры воб­лас­ці, якія вар­та ша­на­ва­ць і пад­т­рым­лі­ва­ць. Ас­ноў­най пля­цоў­кай для дэ­ман­стра­цыі на­род­ных вы­ра- баў і пр­э­зен­та­цыі ра­мё­стваў ста­ла сяд­зі­ба Гуд­зевіц­ка­га му­зея, які ў свой час за­сна­ваў за­слу­жа­ны дзе­яч куль­ту­ры Бе­ла­русі Алесь Бе­ла­коз. На пра­ця­гу дня на га­лоў­най сц­эне фе­сты­ва­лю вы­сту­палі, мя­ня­ю­чы ад­зін ад­на­го, на­род­ныя ка­лек­ты­вы з усяе воб­лас­ці. Акра­мя та­го, тут пра­ход­зі­ла дэфі­ле тэат­ра мо­ды.

Асаб­лівую ўва­гу гос­ці фе­сты­ва­лю звяр­нулі на ма­стац­кае ка­валь­ства. Не за­сталі­ся па-за ўва­гаю гас­цей фе­сты­ва­лю пля­ценне па­я­соў, са­ло­ма­п­ля­ценне, ган­чар­ства. Кож­ны ахвот­ны мог ат­ры­ма­ць май­стар-клас. Тут жа пра­ца­ва­ла ка­місія пад стар­шын­ствам Я. Саху­ты, стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за май­строў на­род­най твор­час­ці, якая вы­зна­ча­ла леп­шых у кож­най на­мі­на­цыі. Пе­раліч­ва­ць уга­на­ра­ва­ных — доў­гі спіс, але на ад­ной асо­бе вар­та спы­ніц­ца. Ды­п­ло­мам пер­шай сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі “За ар­гані­за­цыю пе­ра­ем­на­сці тра­ды­цый ткацтва” ўша­на­валі Воль­гу Іг­на­таў­ну Бе­ла­коз, якая ства­ры­ла шко­лу ткацтва ў Гуд­зеві­чах і адрад­зі­ла гэты від на­род­на­га ра­мя­ст­ва.

На на­ступ­ны дзень фе­сты­валь меў пра­цяг у Грод­на. Ён пра­ход­зіў у Ста­рым і Но­вым зам­ках і вы­клікаў небы­ва­лае за­хап­ленне га­рад­зен­цаў.

За­вяр­шаль­ным акор­дам пра­гра­мы стаў фе­сты­валь на­род­ных ра­мё­стваў і бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, які пра­ход­зіў на пра­ця­гу трох дзён у мі­нулыя вы­хад­ныя ў Су­вал­ках. Ён яс­кра­ва за­свед­чыў, што бе­ла­рус­кая культура, тра­ды­цыі, на­род­ныя ра­мё­ст­вы не ма­ю­ць мя­жы і ад­роз­ні­ва­юц­ца толь­кі рэ­гіё­нам. Мно­гія ўд­зель­нікі ме­ра­пры­ем­стваў вы­каз­валі спад­зя­ванне, што та­кое су­пра­цоўніцтва буд­зе ме­ць пра­цяг.

Яз­эп ПАЛУБЯТКА

У Су­вал­ках (Польш­ча) 23-25 жніў­ня прай­шоў дру­гі этап фе­сты­ва­лю пад на­зо­вам “Ван­дроўка ў эт­на­каз­ку”, які злад­зілі су­пра­цоўнікі Гро­дзен­ска­га дзяр­жунівер­сіт­эта імя Ян­кі Ку­па­лы ў ме­жах Пра­гра­мы транс­па­меж­на­га су­пра­цоўніцтва Польш­чаБе­ла­русь-Украі­на....

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.