У ЯКІХ АГРАГАРАДКАХ ЖЫ­ЦЬ ДОБРА

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ - На­тал­ля ІВАНОВА

Па­вод­ле ра­ш­эн­ня Слонімскага рай­вы­кан­ка­ма, най­больш кам­форт­на вяс­коў­цам жы­вец­ца ў аг­ра­рад­ках Васілевічы, Дзе­ра­вян­чы­цы, Жы­ро­вічы, Кас­цяні і Сянь­коўш­чы­на.

Слонім­скі рай­вы­кан­кам ра­ш­эн­нем за №950 ад 27 снеж­ня 2013 го­да ўста­навіў ка­эфі­цы­ен­ты якас­ці жы­ло­га ася­роддзя на 2014-2018 га­ды. Та­кі ка­эфі­цы­ент вы­ка­ры­стоў­ва­ец­ца д л я а ц эн к і к а п іт а л ьн ых аб’ек­таў пры пад­ліку па­дат­ку на не­ру­хо­мас­ць. Ён вар’іру­ец­ца ад 0,7 да 1,3 і уста­наўлі­ва­ец­ца з улі­кам транс­парт­ных зносін, за­бес­пяч­эн­ня аб’ек­та­мі са­цы­яль­най ін­фра­струк­ту­ры, эка­ла­гіч­ных і ін­шых фак­та­раў, якія ўплы­ва­ю­ць на ўмо­вы пра­жы­ван­ня люд­зей.

Згод­на з ра­ш­эн­нем рай­вы­кан­ка­ма, най­больш кам­форт­на жы­ць у Васілеві­чах, Дзе­ра­вян­чы­цах, Жы­ро­ві­чах, Кас­ця­нях і Ся н ь ко ў шч ы н е. Ка­эфі­цы­ент якас­ці ася­роддзя ў гэтых аграгарадках мак­сі­маль­ны — 1,3. Дар­эчы, та­кі са­мы ка­эфі­цы­ент ат­ры­малі ка­ля 100 га­рад­скіх вуліц у Слоні­ме — на­прыклад, Ру­жан­ская, Кам­са­моль­ская, Ша­ш­эй­ная, Да­ва­та­ра і ін­шыя. Як вы­ні­кае, у вы­ш­эй­на­зва­ных вёс­ках ся­ля­нам жы­вец­ца не горш, чым га­ра­джа­нам.

На дру­гім мес­цы па кам­форт­на­сці і зруч­на­сці — агра­га­рад­кі Мі­ж­э­вічы, Но­вад­зя­вя­ткавічы, Ся­лявічы, Дзе­раў­ная, На­ва­сёл­кі і вё­скі Пар­эч­ча, Паўла­ва, Пятра­левічы-1 і Пятра­левічы-2, Ра­хавічы, Грын­кі і На­ва­сёл­кі, якія ат­ры­малі ка­эфі­цы­ент 1,2.

Агра­га­рад­кі Вя­лікія Шы­лавічы, Дра­па­ва, Пар­ты­за­наўка, Су­рын­ка, Во­стра­ва, Азярніца ды вё­скі Ча­мя­ры, Таль­каўш­чы­на і Шунд­ры ма­ю­ць сту­пень пры­ваб­на­сці 1,1 і зна­ход­зяц­ца ў рэй­тын­гу ад­па­вед­на на тр­эцім мес­цы.

Ся­род агра­га­рад­коў са­мы ніз­кі ка­эфі­цы­ент мае Сас­ноўка — 1,0, а з ёй вё­скі Шы­лавічы (спірт­за­вод), Скол­дзічы, Ту­ш­э­вічы, Ве­раб’евічы, Ра­за­наўш­чы­на, Вы­сацк і Яг­неш­чы­цы.

Ка­эфі­цы­ент 0,9 уста­ноў­ле­ны д ля вё­сак Новая Стра­жа, Ча­пя­лё­ва, Глоў­севічы, Бра­ка­ва, Гань­кі, Са­ко­вічы, Акуні­на­ва, Мір­ная, Мяль­ка­навічы, Аз­гі­навічы, Са­ка­ло­ва, Каст­ро­вічы.

Вё­скі Які­мавічы, На­ва­сёл­кі, Не­ра­с­то­вічы, Ру­са­ко­ва, Сце­нявічы, Па­лат­ні­ца, Пад­гор­ная, За­вод­ны Лес, Прад­зел­кі, Паўлавічы зай­мелі са­мы ніз­кі ка­эфі­цы­ент — 0,7.

Усім астат­нім на­се­ле­ным пунк­там ра­ё­на пры­сво­е­ны ка­эфі­цы­ент 0,8.

У агра­га­рад­ку Дзе­ра­вян­чы­цы, 3.02.14

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.