АРХЕОЛАГІ МО­ГУ­ЦЬ ДАСЛЕДАВАЦЬ СТА­РА­ЖЫТ­НЫ ВОДАПРАВОД У СЛОНІМЕ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ - На­тал­ля ІВА­НО­ВА

У блі­ж­эй­шы час бе­ла­рус­кія дай­ве­ры з дай­вінг-цэн­тра «Мар­скі пе­гас» ра­зам з ар­хе­о­ла­га­мі Ін­сты­ту­та гісто­рыі дасле­ду­ю­ць ка­ля 50 ва­да­ё­маў, ся­род якіх ра­ка Студ­зён­ка (мес­ца пе­ра­пра­вы на­па­лео­наўс­кай ар­міі), во­зе­ра Сві­цязь. Ёс­ць пра­па­но­ва даследаваць на­ват драў­ля­ны водаправод у Слоніме, част­ка яко­га зна­ход­зіц­ца пад ва­дой.

Археолагі спад­зя­юц­ца, што з да­па­мо­гай дай­ве­раў-пра­фесія­на­лаў ім удас­ца ад­шу­ка­ць унікаль­ныя прад­ме­ты, якія зной­ду­ць мес­ца ў ай­чын­ных му­зе­ях.

ЦІКАВЫЯ ФАК­ТЫ ПРА СЛОНІМСКІ ВОДАПРАВОД

С л о н і мс к і в о д а п р а в о д з’яў­ля­ец­ца ад­ным з най­стар­эй­шых во­да­пра­во­даў у краіне. У дар­э­ва­лю­цый­най Бе­ла­русі во­да­пра­во­ды бы­лі толь­кі ў ся­мі га­ра­дах, у тым ліку ў Слоніме, у якім пра­жы­ва­ла ка­ля 16 ты­сяч ча­ла­век.

Як свед­чы­ць Бе­ла­рус­кая Са­вец­кая Эн­цы­кла­пе­дыя, у Слоніме, у Зар­эч­чы, ка­ля кас­цё­ла Свя­то­га Ан­др­эя, у 1775 год­зе быў прак­лад­зе­ны водаправод з драў­ля­ных ка­лод.

Мі­хал Казі­мір Агін­скі для пад­во­ду ва­ды ў тэатр для пас- та­ноўкі тэатраль­ных ві­до­віш­чаў і фан­та­наў так­са­ма вы­ка­ры­стаў водаправод.

Пер­шы водаправод у Слоніме быў прак­лад­зе­ны на вулі­цы Па­на­саўская (ця­пер Пуш­кі­на) у 1895 год­зе, ва­да цяк­ла па чы­гун­ных тру­бах з кры­ніц, якія вы­ця­ка­ю­ць з Па­на­саўскіх гор.

Афі­цый­ная да­та ад­крыц­ця во­да­пра­во­да ў Слоніме — 1896 год. З’яў­лен­ню во­да­пра­во­да ў го­рад­зе жы­ха­ры Слоні­ма аба­вя­за­ны ба­га­та­му мес­ці­чу Гір­шы Куні­цу. Ма­гут­на­сць та­га­час­на­га во­да­пра­во­да бы­ла 1800 вёд­зер у гад­зі­ну і 43 200 вёд­зер у сут­кі. Пад­зем­ныя чы­гун­ныя во­да­пра­вод­ныя тру­бы па­да­валі ва­ду ў два раз­мер­ка­валь­ныя рэ­зер­ву­а­ры, ад­зін з якіх зна­ход­зіў­ся ў га­рад­скім сад­зе, а дру­гі — на рын­ка­вай плош­чы. Ва­ду з мес­цаў зна­ход­жан­ня рэ­зер­ву­а­раў ва­да­во­зы дастаў­ля­лі на дом боч­ка­мі. Прад­п­ры­маль­нік на пра­ця­гу 40 га­доў браў з га­ра­джан пла­ту: чвэр­ць ка­пей­кі за вяд­ро ва­ды, на­бра­нае ля ка­лон­кі, і ад­ну ка­пей­ку за два з па­ло­вай вяд­ры ва­ды, дастаў­ле­най на дом.

Част­ка драў­ля­на­га во­да­пра­во­да ў Слоніме зна­ход­зіц­ца пад ва­дой, та­му археолагі бу­ду­ць пра­ца­ва­ць ра­зам з дай­ве­ра­мі. Пра гэта па­ве­дам­ляе пар­тал Naviny.by.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.