АС­ФАЛЬТ ПРАВАЛІЎСЯ ПАСЯРОД ВУЛІ­ЦЫ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ - Яў­ген ВАЛАДАШЧУК Фо­та аўта­ра

На мі­ну­лым тыд­ні ў Слоніме на вулі­цы За­га­рад­най на роў­ным мес­цы аб­ры­нуў­ся ас­фальт і ўтва­ры­ла­ся глы­бо­кая ва­рон­ка, у якой мог сха­вац­ца лег­кавік.

Толь­кі цуд вы­ра­та­ваў ула­даль­ніка ін­ша­мар­кі, якая на той час ру­ха­ла­ся па За­га­рад­най. Муж­чы­на сво­е­ча­со­ва за­ва­жыў ямі­ну і та­му ў яе не патра­піў.

Свед­кі гэ­та­га здар­эн­ня зня­лі від­эа­ролік, на якім бач­на, як ко­ла ма­шы­ны тра­пі­ла ў ва­рон­ку і люд­зі ра­ту­ю­ць ма­шы­ну, вы­ця­г­ва­ю­чы яе з паст­кі. Кар­эс­пан­д­энт “ГС” вы­ехаў на мес­ца здар­эн­ня ў па­няд­зе­лак, 20 кра­савіка. Там поў­ным хо­дам ішлі ра­монт­ныя ра­бо­ты. Па сло­вах ра­бот­нікаў Слонім­ска­га во­да­ка­на­ла, ва­рон­ка ўтва­ры­ла­ся з-за та­го, што ў тым мес­цы прарва­ла ка­налі­за­цыю.

Від­эа гляд­зі­це на сай­це gs.by

Ра­бот­нікі ва­да­ка­на­ла лікві­ду­ю­ць на­ступ­ст­вы ава­рыі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.