ГАРАЧЫ СЕ­ЗОН ІНСПЕКЦЫІ

Gazeta Slonimskaya - - НАШ КРАЙ -

Ля вё­скі Хар­ці­ца Мастоўска­га ра­ё­на су­пра­цоўнікі Гро­дзен­скай мі­жра­ён­най інспекцыі ахо­вы жы­вёль­на­га і раслін­на­га све­ту за­тры­малі бра­ка­нье­раў пад­час лоўлі рыбы сет­ка­мі. Пры­чы­най рэй­ду ста­ла па­ве­дам­ленне ад мяс­цо­вых жы­ха­роў пра тое, што на ста­ры­цы Нё­ма­на рас­стаў­ле­ны сет­кі.

Пад­час за­тры­ман­ня па­ру­шаль­нікі ака­за­лі су­пра­ціў і спра­ба­валі збег­чы. Стра­ты, на­не­се­ныя пры­ро­дзе, ац­эне­ны ў 20 млн. руб­лёў. Акра­мя та­го, бра­ка­нье­ры му­ся­ць спла­ці­ць яш­чэ за па­ру­ш­энне за­ба­ро­ны лоўлі рыбы пад­час нерас­ту. Су­му вы­зна­чы­ць суд. Гэта дру­гі двац­ца­ці­мі­льён­ны ўлоў ін­спек­та­раў за апош­ні час.

З 1 кра­савіка па 31 мая ў вы­зна­ча­ных мес­цах увод­зіц­ца за­ба­ро­на лоўлі ўсі­мі пры­с­та­са­ван­ня­мі на нерас­ціліш­чах су­да­ка. У Ма­стоўскім ра­ёне гэта во­зе­ра Ста­ры Нё­ман-1 ля вё­скі Хар­ці­ца, азё­ры Ві­на­бой­скае і Но­вае ў вёс­цы Навін­ка, а так­са­ма за­тон без на­звы ля Дуб­на.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.