МАРЫНА ШЧУКА ПРАСПЯВАЛА НА “ВЫДАТНА”

Gazeta Slonimskaya - - НАШ КРАЙ - Яз­эп ПАЛУБЯТКА

На Між­на­род­ным фе­сты­валі-кон­кур­се ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў эст­рад­най пес­ні “Дзве сяст­ры — Бе­ла­русь і Расія” ма­стаў­лян­ка Ма­ры­ны Шчука ста­ла лаўр­эа­там.

Яна вы­ка­на­ла дзве пес­ні — “Сён­ня до­ждж” расій­ска­га аўта­ра і “Бе­ла­рус­кая” з рэпер­ту­а­ру ўд­зель­ні­цы “Еўра­ба­чан­ня” Ксеніі Сіт­нік — ды за­ча­ра­ва­ла сваім го­ла­сам жу­ры і гле­да­чоў.

Ёй быў уру­ча­ны не толь­кі ды­п­лом фе­сты­ва­лю, але і пры­суд­жа­ны спе­цы­яль­ны прыз — “За твор­чыя да­сяг­нен­ні” ў на­мі­на­цыі “Саліст-ва­каліст”.

Дзе­ся­ці­га­до­вая ар­тыст­ка — вы­ха­ван­ка Мастоўска­га цэн­тра твор­час­ці дзя­цей і мо­лад­зі, якім кіруе Тац­ця­на Да­ма­стой. Ба­ць­кі дзяўчын­кі са­ма­стой­на рых­та­валі да выступу ёй кас­цю­мы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.