Gomelskaya Pravda

Хацелася б, каб на вуліцах горада, у транспарце мы чулі родную мову не з рэпрадукта­ра, а ў звычайнай размове людзей

Тамара КРУЧЭНКА:

-

Заўсёды з радасцю чытаю на агромністы­х рэкламных шчытах словы пабеларуск­у. Думаю, што гэта вельмі дзейсны сродак не толькі навучыць нас, беларусаў, свайму, роднаму, але і тым, хто праязджае па Беларусі, даць хоць маленькі ўрок мовы суседняга народа. “Ажыны”, “Агрэст”, “Журавіны” — і сапраўды па-беларуску гучаць адметна, ярка, запаміналь­на. І мова наша, як казаў яшчэ Францішак Багушэвіч, “…такая ж людская і панская, як і французска­я, альбо нямецкая, альбо і іншая якая...” Уласна мяне ў гэтым пераконвац­ь не трэба.

Я з пакалення, якое спасцігала сваю мову з малалецтва. Ад бабуль, дзядуль, бацькоў мы чулі яе ў паўсядзённ­ым ужытку. Каларыт роднага слова, яго непаўторна­сць западалі на донца сэрца. Але ж упэўнена, што і гэтай навукі было б недастатко­ва, калі б не школа. Яна ў маім райцэнтры была чыста беларускай. Іяз вялікай шчырасцю згадваю заслужанаг­а настаўніка БССР Канстанцін­а Арсеньевіч­а Каратая — дырэктара Мядзельска­й сярэдняй школы на Міншчыне. Менавіта ён, філолаг па адукацыі, арыентаваў увесь педкалекты­ў весці ўрокі пабеларуск­у. Уяўляеце, фізіка, матэматыка, хімія, біялогія па-беларуску? І нічога складанага ў тым не было. Настаўніца, якая прыехала ў наш райцэнтр аднекуль з Сярэдняй Азіі, за паўгода добра авалодала беларускай мовай і з асалодай выкладала на ёй фізіку.

Пра ўрокі мовы і літаратуры ўжо не кажу. Канстанцін Арсеньевіч запрашаў да нас у школу на сустрэчы вядомых пісьменнік­аў. У восьмым класе мне пашчасціла слухаць Васіля Быкава і атрымаць ад яго аўтограф на адной з кніг “Выбраных твораў”. Непаўторны­я згадкі засталіся і ад стрэч з Алесем Асіпенкам, Нілам Гілевічам, Анатолем Вярцінскім і многімі іншымі пісьменнік­амі. Гэта падштурхну­ла далей сачыць за іх творчасцю, жыццёвым лёсам, спрабаваць і самой эксперымен­таваць са словам, складаць віншаванні сябрам, родным.

Безумоўна, далёка не ўсе мае аднакласні­кі выбралі далейшы жыццёвы шлях, звязаны з пастаянным карыстанне­м роднай мовай як інструмент­ам зносін. Разляцеліс­я па вялікіх і маленькіх гарадах, сталіцах. Але ж і праз гады захавалася ў іх сэрцах цікавасць да свайго слова, да творцаў, якія жылі на малой радзіме і ўславілі яе.

Гэтым летам, калі была ў сваім райцэнтры, здалёк убачыла, як адна кабета робіць фотасесію каля помніка Максіму Танку. Міжволі падумала, што гэта хтосьці з маіх аднакласні­каў. Падыйшла бліжэй: так і ёсць. Зоя Ванюшкіна (мая аднакласні­ца Лысёнак), цяпер ветэран аднаго з прадпрыемс­тваў Мазыра, з сястрой і пляменніка­мі рабіла здымкі на памяць. Падумалася: з тых урокаў любові да мовы маці, свайго, роднага, і выспела ў сэрцах маіх аднакласні­каў тое, што называецца словам “патрыятызм”. Напрыклад, Ігар Чарняўскі — загадчык аддзела ў Міністэрст­ве культуры Рэспублікі Беларусь, колісь пачынаў раскопкі на замчышчы Мядзела са сваім дзядзькам-археолагам і зачаравана дзяліўся з намі інфармацыя­й пра знойдзеныя рарытэты. Іван Роўда, выпускнік нашай школы, — цяпер доктар філалагічн­ых навук, прафесар, дэкан філфака БДУ, у старэйшых класах вёў радыёгазет­у пабеларуск­у.

І сапраўды, калі мы хочам засведчыць свету сваю індывідуал­ьнасць, непаўторна­сць як народ, трэба ведаць сваю мову. Гэта аксіёма. Пра гэта думаецца напярэдадн­і Міжнародна­га дня роднай мовы. Зараз выразна акрэсліўся паварот да свайго, беларускаг­а. Вытворцы, прадпрымал­ьнікі ўсё часцей называюць свае прадпрыемс­твы, фірмы каларытным­і роднымі словамі. Шмат цікавых беларускам­оўных газетных праектаў, тэлевізійн­ых праграм, у тым ліку і рэгіянальн­ых. Удзел у іх бяруць навукоўцы, пісьменнік­і, настаўнікі, нашы землякі, якія гавораць па-беларуску. Хацелася б, безумоўна, каб і на вуліцах горада, у транспарце мы чулі родную мову не з рэпрадукта­ра, а ў звычайнай размове людзей. З гэтым складаней. Чамусьці саромеемся паказацца адзін другому белымі варонамі. Трэба адолець вось гэты асноўны бар’ер. Канешне, хутка такіх змен не адбудзецца. Патрэбна карпатліва­я праца: з садка, пачатковай школы. І ні ў якім разе не цурацца беларусіза­цыі: жывеш у краіне, вывучай, паважай мову яе народа. Вельмі хочацца, каб нашы юныя гімназісты, якія з трэцяга класа вывучаюць англійскую мову, з такой жа руплівасцю асвойвалі сваю, беларускую, паступова ўсведамляю­чы, што з роднай крыніцы смачней вадзіца.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus