Нам Богам дадзена Радзіма
95- годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі, нашых славутых землякоў Івана Шамякіна і Івана Мележа прысвячаўся сёлетні тыдзень беларускай мовы і літаратуры, а таксама гісторыі Беларусі ў Яромінскай школе Гомельскага раёна. Запомніцца ён школьнікам літаратурна- музычнай кампазіцыяй “Мне Богам дадзена Радзіма”, віктарынамі і вуснымі часопісамі, прысвечанымі народным пісьменнікам Беларусі.
Вялікую цікавасць у рабят выклікала выстава “Мая літаратурная спадчына — вам, гамяльчане”, падрыхтаваная школьным бібліятэкарам Вольгай Партной з кніг Івана Шамякіна. Вучням старэйшых класаў быў прапанаваны прагляд кінафільмаў “Вазьму твой боль” паводле аднайменнага рамана Шамякіна і мележаўскага “Людзі на балоце”. Праведзена і гістарычная віктарына “Шануем свае нацыянальныя карані”.
Літаратурна- музычная вечарына “Зямля бацькоў, зямля маёй надзеі!”, прысвечаная светлай памяці нашага славутага зем- ляка паэта Анатоля Грачанікава, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, арганізавана з удзелам народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Арт- кафэ” на Ірынінскай” у Гомелі. Разам з ім да нас завіталі паэтэсы Лідзія Возісава з Мінска, Марына Сляўко з Магілёва, члены Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Дзмітрый Нілаў, Алена Кастэнка, Сяргей Старыкаў. Лідзія Возісава прэзентавала школе свае паэтычныя зборнікі і пазнаёміла з уласнымі перакладамі на рускую мову твораў Анатоля Грачанікава.