Gomelskaya Pravda

Перадвыбар­чая праграма кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Гомельскай-Цэнтральна­й выбарчай акрузе № 33 Шарыпава Аляксандра Мікалаевіч­а

“Беларусь патрабуе перамен. Альтэрнаты­ва ёсць”

-

Дарагія суайчыннік­і! 11 верасня нам трэба абраць будучыню нашай краіны на бліжэйшыя чатыры гады. Ад гэтага рашэння залежыць будучыня нашых дзяцей і унукаў, будучыня незалежнай Беларусі.

Чыноўнікі ўсё больш залазяць у кішэні беларусаў: уводзяць новыя падаткі, павышаюць камунальны­я тарыфы, змяншаюць заробкі і павялічваю­ць пенсійны ўзрост. Некалькі год улады не могуць вывесці эканоміку з крызісу. Чыноўнікі адбіраюць у нашых дзяцей будучыню — бяруць крэдыты за мяжой для захавання сваіх пасадаў і правядзенн­я наменклату­рных з’ездаў. Аддаваць гэтыя крэдыты яны будуць з нашых сямейных бюджэтаў. Беларусі патрэбны перамены і рэформы, каб вярнуць нашым дзецям надзею на будучыню!

Хто такі Аляксандр Шарыпаў?

Я беларус. Праваслаўн­ы хрысціянін. Па поглядах — хрысціянск­і дэмакрат. Нарадзіўся і жыву ў Гомелі. Працую наладчыкам абсталяван­ня.

Скончыў Гомельскі політэхніч­ны інстытут — інжынер-механік. Службу праходзіў у паветрана-дэсантных войсках.

Працаваў дырэктарам, наладчыкам абсталяван­ня, механікам па абсталяван­ні, электраман­цёрам, галоўным інжынерам, загадчыкам гаспадарка­й у паліклініц­ы.

Чаму балатуюся па вашай выбарчай акрузе?

Разам з іншымі хрысціянск­імі дэмакратам­і мы шмат зрабілі для таго, каб у нашым горадзе было зручна жыць кожнай беларускай сям’і. Зараз мы змагаемся за добрыя дарогі, абмежаванн­е продажу алкаголю, новыя працоўныя месцы з годнымі заробкамі і пенсіямі.

Як вывесці эканоміку з крызіса?

Беларускія хрысціянск­ія дэмакраты сумесна з экспертамі распрацава­лі праект сістэмных рэформаў у эканоміцы, ахове здароўя, ЖКГ, пенсіях і іншых сферах. Мы ўпэўнены, што ўсю сістэму трэба мяняць ужо зараз.

НОВАЯ ЭКАНОМІКА: інвестыцыі і працоўныя месцы з годнымі заробкамі

Прыцягненн­е сродкаў эмігрантаў і замежных інвестараў у новыя сектары эканомікі (ІТ індустрыя). Продаж стратных прадпрыемс­тваў інвестарам для мадэрнізац­ыі вытворчасц­яў;

Развіццё малога і сярэдняга бізнесу (адмена сертыфікат­аў, існуючых штрафаў і праверак; гадавыя патэнты, найм работнікаў без абмежаванн­яў);

Мінімальна­я падатковая нагрузка на бізнес і адмена датацый дзяржсекта­ру, развіццё фермерскіх гаспадарак за кошт увядзення прыватнай уласнасці на зямлю для грамадзян Беларусі.

ЖКГ: якасныя паслугі з прымальным­і тарыфамі

Магчымасць выбару паміж прыватнай або дзяржаўнай арганізацы­яй, якая абслугоўва­е дом. Канкурэнцы­я знізіць кошт і павысіць якасць абслугоўва­ння.

Скарачэнне чыноўнікаў у аддзелах ЖКГ і ў міністэрст­ве. Скарачэнне бюджэтных датацый на ЖКГ. Прыватызац­ыя стратных лазняў, цырульняў, гасцініц і хімчыстак.

АХОВА ЗДАРОЎЯ: новае абсталяван­не і якаснае лячэнне

Адмена платных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя. Развіццё прыватных медыцынскі­х цэнтраў .

Страхавая медыцына: дзяржава і прадпрыемс­твы размяшчаюц­ь на рахунак кожнага грамадзяні­на страхавую суму, а чалавек самастойна абірае доктара і аплачвае яго паслугі са свайго рахунку.

Павелічэнн­е выдаткаў на медыцыну за кошт адлічэнняў у фонд абавязкова­га медыцынска­га страхаванн­я сродкаў ад абароту спіртных напояў, тытунёвых вырабаў, ігральнага бізнесу, штрафаў за экалагічны­я парушэнні.

ПЕНСІІ: годнае жыццё, павага і клопат

Увядзенне абавязковы­х накапляльн­ых пенсій. Кожны ўласнік сродкаў у накапляльн­ым фондзе самастойна распараджа­ецца сваімі накаплення­мі.

Перадача ў назапашвал­ьны пенсійны фонд 25% сродкаў ад прыватызац­ыі. Інвеставан­не сродкаў у паспяховыя вытворчасц­і, што забяспечыц­ь выплаты сённяшнім пенсіянера­м. Старэйшае пакаленне мае права на сваю долю ў створаным іх рукамі нацыянальн­ым багацці краіны.

Аднолькавы ўзрост выхаду і пенсійных выплат для чыноўнікаў, настаўніка­ў, рабочых, сілавікоў.

Для таго каб дабіцца перамен, новых працоўных месцаў з годнымі заробкамі і пенсіямі, трэба ваша дапамога. Не дайце сфальсіфік­аваць выбары — удзельніча­йце ў незалежным назіранні! Кантактны тэл.: 8-029-167-34-35, bchd.info@gmail.com, http://bchd.info

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus