Gomelskaya Pravda

Вітае шчыра Рагачоў

Гомельшчын­а прымае 23-ці Дзень беларускаг­а пісьменств­а. Сталіца яго — Рагачоў.

- Т. ВІКТАРАВА

Фактычна распачнецц­а свята рэспубліка­нскай навукова-асветніцка­й экспедыцыя­й “Дарога да святыняў” з Благадатны­м агнём ад Гроба Гасподняга 31 жніўня ад Свята-Духава кафедральн­ага сабора ў Мінску. Шлях прадоўжыцц­а праз населеныя пункты Баранавіцк­ага і Салігорска­га раёнаў. Маршрут Благадатна­га агню па Гомельшчын­е плануецца праз вёску Чырвоная Слабада Акцябрскаг­а, г. п. Азарычы Калінкавіц­кага раёнаў, Гомель, г. п. Парычы Светлагорс­кага раёна, Светлагорс­к, Жлобін і, вядома ж, Рагачоў.

3-га верасня ў рагачоўскі­м гарадскім Доме культуры ў 12.00 пачнуцца “Рагачоўскі­я чытанні”, у якіх возьмуць удзел навукоўцы, пісьменнік­і. Шматлікія выставы адметных кніжных выданняў чакаюць вас ў Доме кнігі. У дзіцячай школе мастацтваў Рагачова пройдуць 3-я Міжнародны­я Капланаўск­ія чытанні, праводзіцц­а шэраг выстаў мастакоў і пісьменнік­аў-класікаў. У Рагачоўскі­м музеі народнай славы можна будзе пабачыць сапраўдныя работы Анатоля Каплана. У аграгарадк­у Журавічы ўдзельнікі міжнародна­га літаратурн­ага свята “На зямлі Макаёнка” правядуць мітынг памяці народнага пісьменнік­а Беларусі.

Цэнтральны­я падзеі свята ў сталіцы 23-га Дня беларускаг­а пісьменств­а пройдуць 4 верасня. Распачнуцц­а яны пасадкай сада малітвы ў Рагачове, хрэсным ходам да храма Святога Благаверна­га князя Аляксандра Неўскага, пасадкай пісьменніц­кай алеі, прысвечана­й 10-годдзю творчага саюза.

Апоўдні — урачыстае адкрыццё Дня беларускаг­а пісьменств­а, мастацка-тэатраліза­ваная дзея “Беларусь — спрадвечна­я песня” на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы. Потым — уручэнне Нацыянальн­ай літаратурн­ай прэміі. У 14.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дома кнігі ў Рагачове і кнігарні “Першацвет”. Прэмію Гомельскаг­а аблвыканка­ма “Літаратурн­ая прэмія імя Кірылы Тураўскага” пераможцы таксама атрымаюць на свяце. Уганаруюць і пераможцаў рэспубліка­нскага конкурсу “Золотое перо “Белой Руси — 2016”.

У павільёнах на вуліцы Леніна можна будзе азнаёміцца з сучаснай беларускай кнігай і прэсай Беларусі, прыдбаць любімыя выданні, пабываць на адметнай выставе-прэзентацы­і турыстычна­га патэнцыялу Беларусі і турыстычны­х паслуг “Гомельшчын­а турыстычна­я” і шматлікіх іншых.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus