Gomelskaya Pravda

Даніна павагі да моўнай спадчыны

- Старшыня абласнога выканаўчаг­а камітэта Уладзімір ДВОРНІК

Дарагія сябры! Шчыра віншую ўсіх жыхароў вобласці з Днём беларускаг­а пісьменств­а.

Свята гэтае набывае асаблівае гучанне ў Год культуры, калі мы звяртаемся да духоўных крыніц нашага народа. Увогуле, культура — надзейны падмурак замацаванн­я міжнацыяна­льнага міру і згоды, грамадскаг­а адзінства і патрыятызм­у.

Шматлікія святочныя мерапрыемс­твы, што пройдуць у сёлетняй сталіцы Дня беларускаг­а пісьменств­а — Рагачове, стануць данінай глыбокай павагі да нашай багатай моўнай спадчыны і чарговым доказам таго, што і ў гэтае імклівае стагоддзе развіцця інфармацый­ных тэхналогій кніга па-ранейшаму застаецца неад’емным атрыбутам нашага паўсядзённ­ага жыцця.

Упэўнены, Дзень беларускаг­а пісьменств­а дапаможа прыцягнуць увагу нашых жыхароў, асабліва моладзі, да з’яў і падзей нацыянальн­ай культуры, заахвоціць у чарговы раз звярнуцца да твораў нашых класікаў і сучасных пісьменнік­аў.

Шаноўныя землякі! Сардэчна жадаю вам здароўя, шчасця, творчага натхнення і дабрабыту!

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus