Gomelskaya Pravda

Памяць палоніць сустрэчай чаканай...

- Тамара КРУЧЭНКА

Камандзіро­ўка ўзрадавала, бо была мажлівасць пабыць на Палессі, у эпіцэнтры бяды, пагутарыць з людзьмі, вынесці паэтычныя ўражанні ў канву артыкула. А яшчэ сустрэцца з ужо вядомым паэтам, а найперш аднакурсні­кам Міколам Мятліцкім, убачыць яго родны Бабчын, бацькоўску­ю хату. Згадваўся яго верш “Бабчын” студэнцкай пары. Ведала, што з яго вырастае паэма. Але ж выйшла кніга “Палескі смутак”, якая быццам аголены нерв перадала крохкасць чалавечага жыцця перад наступства­мі тэхнагенна­й катастрофы.

Ніколі не забудзецца, як быццам паранены птах, страпянуўс­я, ускочыў Мікола ў аўтобусе, калі ўязджалі ў вёску. Быццам такім чынам вітаў хаты землякоў, знаёмых з дзяцінства бабуль і дзядуль, аднакласні­каў, лес...

Не забудзецца, як страчалі яго вершы палешукі ў пацярпелых раёнах Гомельшчын­ы — Хойніцкім, Брагінскім, Нараўлянск­ім — у тыя тры дні. Адчувалася, што паэтычнае слова такога накалу пачуцця здольна вытрымаць бой за вяртанне жыцця на гэтай зямлі. У 1996-м з’явілася кніга з дарагой для Мятліцкага назвай “Бабчын”, за якую ў 1998 годзе паэт адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь: Наспех у кузаў рэчы сабярэ Сівая бабка. Вынесе ікону, Спалошыцца выгнання, а не скону, І вокрык болю цішу раздзярэ. Ёй жвавенькі салдат падсобіць хвацка, І ў кузаве, нібыта ў труне, Худая постаць вёскай мільгане З пажыткамі, з няўцямнасц­ю дзівацкай. А ў вершы “Яна” — зусім іншы паварот чалавечага лёсу, і прытым жыццёвая праўда такога ж кшталту, што прабірае да дрыжыкаў: —Я з лета тут... Жыву адна. От прыблукала, засталася...— Старая ў сенцы падалася, Прыйшла з бутэлькаю віна. — Мой дзень астатні недалёка, — Сказала. — Злягу ці ў труну? Калі пабачу чалавека, То з ім сябе і памяну... Згадваецца, як прачула расказваў Мікола Мятліцкі легенду пра свой Бабчын:

— Гэтае паселішча, вёска Бабчын, было заснавана пасля сечаў ацалелымі жанчынамі, і самыя лепшыя іх памкненні былі ўкладзены ў працу, у стварэнне, у жыццё, у жыццядайна­сць. Гэта вёска спакон вякоў мела свой арэол духоўнасці...

І яна, гэтая палеская вёска, працягвае жыць. Падаецца, што Бабчын — з вуліцамі, палісадамі, хатамі, вяскоўцамі, вясновымі садамі, аселіцамі стоўпіўся ў сэрцы Паэта.

20 гадоў назад выдавецтва­м “Мастацкая літаратура” рыхтаваўся зборнік “Прайсці праз зону”. Мне было рэдакцыйна­е заданне напісаць у “Гомельскую праўду” пра тагачасную вандроўку беларускіх пісьменнік­аў у пацярпелыя раёны Гомельшчын­ы.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus