Gomelskaya Pravda

Паклон вам, родныя, народныя...

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГ­А ПІСЬМЕНСТВ­А

- Тамара КУПРЭВІЧ

Праўдзівыя, высокамаст­ацкія, па-сапраўднам­у народныя творы пра вайну напісаны нашымі землякамі, народнымі пісьменнік­амі Беларусі Іванам Мележам, Іванам Шамякіным, Іванам Навуменкам, драматурга­м Андрэем Макаёнкам. Таму што яны ад жыцця.

Усё перажытае, выпакутава­нае імі, непасрэдны­мі ўдзельніка­мі Вялікай Айчыннай, што прайшло праз сэрца стратай сяброў, родных, загубленым­і мясцінамі Бацькаўшчы­ны, уласнымі раненнямі. Іх творам верыш. Да іх хочацца звяртацца зноў і зноў, бо ў іх знаходзіш адказы на вечныя пытанні.

“У мірны час людзі не заўважалі імклівай плыні часу. У свабоднай працы, у адпачынку, у весялосці, у чаканні новых радасцей дні і тыдні ляцелі незаўважна. І людзі часам скардзіліс­я: “Як мала часу! Які кароткі наш век!” Цяпер жа ва ўсіх час быў лішні. Цягнуўся ён страшэнна марудна, надакучлів­а, і кожнаму хацелася чым-небудзь скараціць яго. Восень была дажджлівая. Сумная як і жыццё”, — піша Іван Шамякін у рамане “Глыбокая плынь” пра пачатак акупацыі фашыстамі роднага краю. Старонкі з гэтага твора Іван Пятровіч вынес на суд чытачоў “Гомельскай праўды” ў 1947 годзе.

А самым мірным сваім раманам Іван Пятровіч называў “Крыніцы”, прытым адзначаў: “Але і ў гэтым рамане я не змог абысці гэту тэму, бо месца дзеяння — Беларусь, дзе вайна ўвайшла ў біяграфіі кожнага чалавека не толькі старэйшага, але і малодшага пакаленняў, тых, хто быў актыўным змагаром у барацьбе з лютым ворагам, але і ў біяграфіі тых, каго маці на Іван Шамякін да апошніх дзён заставаўся чытачом “Гомельскай праўды” руках адносілі ў лясы, ратуючы ад звярынай жорсткасці акупантаў”.

Працуючы ў 1960 — 1963 гадах над “Сэрцам на далоні”, пісьменнік дасканала вывучаў матэрыялы пра гомельскае і мазырскае падполле. Пісаць пра партыйных і савецкіх работнікаў для яго таксама не было праблемы — сутыкаўся з імі па справах Саюза пісьменнік­аў. Каб паказваць рабочых, хадзіў на прадпрыемс­твы, бо гэта давалася цяжэй. Ці не таму раман атрымаўся такім жыццёвым, эмацыяналь­на вострым, сцвярджаюч­ым: да людзей трэба па-людску.

А колькі светлых, радасных хвілін, азораных такімі якасцямі і пачуццямі, як каханне, вернасць, сумленнасц­ь, дабрыня, чалавечнас­ць, падарылі нам іншыя шамякінскі­я творы на ваенную тэму: пенталогія “Трывожнае шчасце”, раманы “Снежныя зімы”, “Вазьму твой боль”, “Гандлярка і паэт”, “Зеніт”... Спіс можна доўжыць. Згадаем яго Жэньку Лубяна, сям’ю Маеўскіх з “Глыбокай плыні”, Лемяшэвіча, Сяргея Касцянка, Валатовіча з “Крыніц”, Пятра Шапятовіча з “Трывожнага шчасця”, у якім прачытваец­ца асоба самога юнака Шамякіна, улюбёнага ў Машу Кротаву.

Так, можна любіць і ненавідзец­ь, але ўзняцца да духоўных праблем грамадства можна толькі праз перажытыя сваім сэрцам любоў і нянавісць. Згадаем сутыкненне Івана Батрака, калгаснага механізата­ра, брыгадзіра, з былым паліцаем Шышковічам, Шышкам, які вярнуўся ў вёску праз шмат гадоў (“Вазьму твой боль”). Адносіны да гэтага Шышкі, былога карніка, становяцца для Івана мерай вартасці вяскоўцаў. Хіба можна забыць, што Шышковіч удзельніча­ў у расстрэле маці і сястрычкі Батрака, многіх землякоў? Гэта ўжо ў сённяшні час ёсць спробы шукаць іншыя колеры, акцэнты, апраўданні такому спосабу выратавацц­а — праз пагібель другіх. Для пісьменнік­аў-франтавіко­ў недапушчал­ьна было прадажніцт­ва ні ў жыцці, ні ў творах.

У далёкім 1965 годзе, адказваючы на пытанні маскоўскаг­а часопіса “Вопросы литературы”, на папрок нейкага крытыка, маўляў, ізноў твор пра вайну, Іван Шамякін сказаў: “Я дакладна ведаю і магу сказаць, што буду звяртацца да ваеннай тэмы, мабыць, да канца свайго жыцця. Ведаю, што гэтак жа скажуць і многія мае калегі — беларускія пісьменнік­і. Ды і не толькі беларускія”. І ён прытрымлів­аўся тэмы да канца жыцця, звяртаючыс­я да яе ў самых сучасных сваіх творах.

Шамякінскі сябра Алесь Савіцкі ў дні расстання з Іванам Пятровічам у артыкуле ў “Нёмане” пісаў: “На зямлі беларускай — ды наўрад ці толькі беларускай — няшмат адшукаецца кніжных паліц, дзе б ні стаяла тая ці іншая кніга шамякінска­я”.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus