Gomelskaya Pravda

Андрэй Макаёнак

-

“Трыбунал” (Фрагмент з першай дзеі п’есы) Цярэшка. Дзела гавару, нявестачка. Яны... толькі што... вывелі мяне... у начальства! Першы раз у жыцці начальніка­м стаў. Ну і адпалілі штуку! А? А ці хто ждаў, а ці хто сніў? Аж калені трымцяць... Во халера — трымцяць! (Прысеў на лаву.) Няўжо ета ў кожнага, каго ну... на пасаду садзяць. Ну... начальніка­м над людзьмі ставяць, дык у яго трымцяць калені? А ў мяне... (ён і радуецца, і смяецца, і здзіўляецц­а) трымцяць, халера на іх! Ну, гэта, упачатку, гэта... з непрывычкі. А потым... а потым... А потым — кандзібобе­рам буду хадзіць! Ну, чулі, што я загадаў?

Паліна. Надзейка! Памацай-ка ў яго галаву. Нешта ён языком лапці падплятае.

Цярэшка. Ну, баба, баба, баба! Хутчэй варушыся! Дзе трыножка? Я на комінку цяпельца раскладу. Ды хутчэй вы-ы! Яны во-во ў хату ўваляцца.

Паліна. Што ета ты? Ці жартуеш так? Ці мо праўда — захварэў?! Таго бандзіта карміць? Ён жа людзей сваіх страляў. Ён жа спаліў двор Свірыдавых і дзяцей не пашкадаваў.

Цярэшка (хмуры). А мяне старастам прызначыў.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus