Gomelskaya Pravda

Іван Навуменка

-

(Урывак з рамана “Сасна пры дарозе”) Хмялеўскі зняў шапку, глуха загаварыў: — Бой будзе цяжкі. Ноччу спаць не прыйдзецца — трэба правесці работу. Рабіце, таварышы, націск на тое, што, калі Літвінаў разаб’ём, другія гарнізоны не ўтрымаюцца. Сёння ноччу прыдняпроў­скі атрад наступае на Лужынец. Гэта нам фактычная помач...

Некалькі хвілін панавала няёмкая цішыня. Іван Гусоўскі, мнучы ў руках шапку-аблавушку, спытаў:

— Народ во чым цікавіцца, дзе будзем зімаваць? Калі разгонім Літвінаў, куды пойдзем? У Альхоў ці за Пціч, у Капаткевіц­кі і Акцябрскі раён? Устаў Бондар, стомлена правёў рукой па лбе. — Ёсць дырэктыва з Рудабелкі: усім атрадам сабрацца ў кулак. Зімой, па адзіночцы, не вытрымаем. Так што тут усё ясна. Пойдзем за Пціч. У Альхоў, калі будзе ўсё добра, заглянем па дарозе. Камандаван­не разумее, што большасць партызан адтуль, сем’і іх там...

Сход-лятучка скончыўся за некалькі хвілін.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus