Gomelskaya Pravda

Іван Мележ

-

(З апавядання “Адна”) Яна стаяла нерухома, і нерухомым, застылым быў яе твар, на якім застаўся той выраз спалоху, калі яна гаварыла: “Што такое?” — Калі гэта было? — У тую суботу... Больш яна нічога не пыталася, а Арына сама нічога не стала расказваць.

Толькі пад вечар, калі сядзелі на ганку, сястра зноў загаварыла:

— Маму расстралял­і, як толькі прыйшлі. І яшчэ васемнацца­ць чалавек. Бацьку Андрэя Віткоўскаг­а таксама. І пра цябе дапытваліс­я, не верылі, што ты пайшла... Вывелі іх за сяло — туды, дзе гліну летась капалі. Стары Віткоўскі дык сам ісці не мог, так яго збілі. Яго вялі пад рукі Маруся Краўчукова і Алена... А мама — худая, белая як снег... Іх паставілі каля ямы на глінішчы. Людзей сагналі з сяла. Каб глядзелі ўсе... За што іх? — За тое, што за сялом нехта забіў салдата...

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus