Gomelskaya Pravda

Навекі з намі

“Гомельская праўда” нагадвае, помнікі якім вядомым беларускім пісьменнік­ам пастаўлены ў нашай вобласці.

-

Сапраўднае імя — Іван Луцэвіч, нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка Вілейскага павета ў сям’і арандатара. Упершыню надрукаваў верш на беларускай мове 15 траўня 1905 года. Аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў і паэм, камедый і драм, у тым ліку знакамітай “Паўлінкі”. Пераклаў на беларускую мову “Слова аб палку Ігаравым”. Званне народнага паэта БССР атрымаў у 1925 годзе. Янка Купала быў у Гомелі некалькі разоў: у снежні 1927-га, лютым 1930-га і ў красавіку 1936 года. У 2003 годзе ў Гомелі ў гонар паэта ўсталявалі помнік-бюст.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus