Gomelskaya Pravda

Наша мова

-

Адны размаўляюц­ьна шведскай, Другія на польскай сваёй, А трэція дык на нямецкай... Ці мала тых моў за мяжой? А я на сваёй, беларускай, Хоць іншаму гэта няўцям, Кажу “добры дзень”

хлопцам глускім. Кажу гэта нашым гасцям. Я буду да самага скону На мове сваёй размаўляць І несці яе, як ікону, Якой у мяне не адняць.

Слова пра творцаў

Расквечаны святочна Рагачоў, Плыве наўкол вясёлая гамонка. Здаецца, чую зноў я Макаёнка, I верш чытае мужны Сурначоў. Мікола Гроднеў i Алесь Жаўрук, I слынны Караткевіч Уладзімір Пісалі сэрцам светла аб Радзіме, Пакуль пяро не ўпала

з ixнix рук. Пад пераклічку хуткіх цягнікоў I гоману бpyicтae крыніцы Адточваў рыфмы тут

Рыгор Суніца, Дзяцей вучыў жыццю

Mixacь Лынькоў. I Янчанку, i Старчанку сляды Вялі да сонца i жаданай мары, I шчыравалі хлопцы

ў “Камунары” — Звінеў паэтаў голас малады. ...Дзе хваляў бег дзівоснага

Дняпра, Дзе мяккі водар красак каля Друці, I сёння творцаў думкі i пачуцці Сцякаюць словам з рупнага пяра. Тут творчы старт узяў Васіль Ткачоў, Гepoi п’ес яго з радзіннай Гуты, Здаўна да землякоў душой прыкуты, — Шануе творцу ўдзячны Рагачоў. Без спраў-турбот не ўседзіць нават мiг, Падгоніць словы, як мастак той фрэскі, I niшa Сліва бойка гумарэскі, Расце i стос яго вясёлых кнiг. Бывае, чалавека крыўдзіць лёс, Ды Шпадарук, прагнаўшы сум за дзверы, Палёт душы малюе на паперы Радкамі, што дыктуюцца з нябёс. Хвала зямлі каля Дняпра-ракі, Дзе ўтульна ўciм пад парасонам неба, Дзе госця стрэцяць па-славянску хлебам I поціскам сяброўскае pyкi.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus