Gomelskaya Pravda

Зручная рэч

-

Гумарэска Ганна Скок, хударлявая кабета, 50 з гакам. Якім? А якая вам справа? Рухавая, шпаркая ва ўсіх справах. Як кажуць, і жнец, і на дудзе грэц. Неяк на днях вырашыла зрабіць самой сабе падарунак: адабедаць у сталоўцы. Нагода таму была: завяршыла сезон кансервава­ння, і кухня пенсіянерц­ы абрыдла...

У сталоўцы, якая ацалела адна з нямногіх у цэнтры горада, Ганна скокнула ў чаргу, пачытала меню. “Яшчэ хай сабе, можна за 2,5 рублі падсілкава­цца”, — падумала жанчына.

Чарга рухалася павольна. Перад кабетай стаяў высокі хударлявы мужчына, апрануты ў летнюю майку і шорты, пластмасав­ая труба-футляр перакінута цераз плячо. Спартыўнай знешнасці чалавек перыядычна ляпаў сябе па кішэні, нібы правяраў: ці ўсё на месцы? Ад гэтага Ганне было ніякавата: ёй, ветэрану працы, быццам недавер? Ці то яна спакусіцца на яго пульхны кашалёк?

Тым часам гарохавы суп на падносе астываў. І гэта ўжо пачынала адбівацца на настроі. Касірка, відаць, яшчэ не вельмі вывучыла дэнамінава­ныя грошы, асабліва манеты — вялікія і малыя. Запускала руку ў секцыю свайго апарата, дзе старалася вылавіць патрэбную рэшту, доўга разглядала, каб не памыліцца.

Урэшце мужчына параўняўся з касіркай і бадзёра ляпнуў у чарговы раз па сваёй кішэні. З яе выскачыла нешта накшталт каробачкі аранжавага колеру. Чалавек ціскануў на яе, і бы па чароўнаму жаданню, яна павялічыла­ся ў памеры ўдвая.

Ганна ад здзіўлення аж войкнула. У невялічкіх секцыях каробачкі былі... манеты, раскладзен­ыя адпаведна каштоўнасц­і. Мужчына тыцнуў каробачку ледзьве не ў рот касірцы:

— Забірайце, колькі я вінен за свой абед, — прамовіў шпарка.

— Вы, мо, нумізмат? — пацікавіла­ся Ганна.

— Рыбалоў я, — сціпла адказаў чалавек. — Сезон летні скончыўся, дык вось прыстасава­ў футляр ад кручкоў пад капейкі.

— А дзе ж купіць такую зручную рэч?

— Ды ў краме “Рыбалоў”, іх цяпер у нашым мікрараёне, пэўна, болей чым рыбы ў Сажы, — хмыкнуў чалавек. Т. МІШЫНА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus