Gomelskaya Pravda

КРЫЛАТЫЯ ДУМКІ

-

Жывое ў вяках беларускае слова — Народа душа і народа хвала. Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”. А нам жа ты матчынай мовай была! А. Бачыла Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі. Ф. Багушэвіч Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў.

** *

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш. У. Караткевіч Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш. Я. Колас Лаўры, перш чым стаць імі, былі цернямі. М. Стральцоў Жыві ў сягонняшні­м дні, каб заўтрашні стаў тваім! Р. Барадулін Чалавек памірае, калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём. М. Танк Чулы чалавек ніколі спакойны і шчаслівы не будзе. Я. Баршчэўскі Людзей ратуе толькі чалавечнас­ць. П. Панчанка

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus