Gomelskaya Pravda

Жураўлі на Палессе ляцяць

-

Музыка Ігара Лучанка, словы Алеся Ставера

Сакавітыя пожні мурожныя Не заменіш нічым і нідзе, І зямлю, дзе сцяжыначка кожная У прыветлівы дом прывядзе.

Каб любіць Беларусь нашу мілую, Трэба ў розных краях пабываць. Зразумееш тады, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць!

Што ім тыя пагоды паўднёвыя, Што ім пышны платанавы рай, Калі клічуць іх далі сасновыя І азёрны рабінавы край. Каб любіць Беларусь нашу мілую, Трэба ў розных краях пабываць. Разумею цяпер, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus