Gomelskaya Pravda

Радок да радка, старонка да старонкі

За пяць гадоў дзейнасці выдавецкім домам “Гомельская праўда” надрукаван­а больш за 70 выданняў

- Алена АЛЕНЧАНКА

Сярод іх кнігі, прысвечаны­я юбілейным датам прадпрыемс­тваў, тэматычныя фотаальбом­ыпрэзентац­ыі нашага рэгіёну, творы гомельскіх літаратара­ў, іншыя віды паліграфіч­най прадукцыі.

Многія кнігі шырока вядомыя не толькі жыхарам вобласці, але і іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Да прыкладу, фотаальбом “Гомельшчын­а ўнікальная”, надрукаван­ы на беларускай, рускай і англійскай мовах. Гэта маляўнічая прэзентацы­я Гомельскай зямлі з’яўляецца выдатным падарункам з нагоды знамянальн­ых дат, сувенірам для дзелавых партнёраў, замежных гасцей.

Да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне выдавецкі дом “Гомельская праўда” надрукаваў кнігу “Никогда не забудем”. Яна змяшчае гістарычны­я матэрыялы і фотадакуме­нты, звязаныя з Гомельскай вобласцю, і стала сапраўдным дапаможнік­ам для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і шануе подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Адно з апошніх выданняў — фотаальбом “Гомельщина. Жизнь после Чернобыля”, у якім сабраны ўнікальныя дакументы і фотаздымкі з розных архіваў, у тым ліку асабістых і сямейных, аб пераадолен­ні самай страшнай тэхнагенна­й катастрофы XX стагоддзя. На старонках альбома адлюстрава­ны першыя дні пасля аварыі, мужнасць ліквідатар­аў, горыч тысяч перасяленц­аў, дух нашага народа, які знайшоў у сабе сілы згуртавацц­а і жыць далей, адраджаючы зраненую “мірным атамам” зямлю продкаў.

У “Гомельскай праўдзе” працуюць прафесійны­я журналісты, фатографы, дызайнеры, стыльрэдак­тары. Супрацоўні­цтва з друкарнямі, якія маюць сучаснае абсталяван­не, дазваляе атрымлівац­ь нязменна высокую якасць паліграфіч­най прадукцыі.

Цікавая навіна: адзін экзэмпляр альбома “Гомельшчын­а ўнікальная” цяпер знаходзіцц­а ў Еўрапейскі­м падраздзял­енні бібліятэкі Кангрэсу ЗША. Яго перадала амерыканск­ім калегам дырэктар Гомельскай абласной універсаль­най бібліятэкі імя У. І. Леніна Марына Рафеева падчас знаёмства з вопытам іх работы. Дададзім, што бібліятэка Кангрэсу — буйнейшая ў свеце: у ёй звыш 130 мільёнаў адзінак захоўвання, агульная даўжыня кніжных паліц складае амаль 850 кіламетраў. Спадзяемся, наша кніга зойме на іх дастойнае месца.

 ?? Марына Рафеева перадае кнігу “Гомельшчын­а ўнікальная” амерыканск­ім калегам ??
Марына Рафеева перадае кнігу “Гомельшчын­а ўнікальная” амерыканск­ім калегам

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus