Gomelskaya Pravda

З кніг Скарыны і казак бабуліных

Свята пісьменств­а ў Рагачове

- Тамара КРУЧЭНКА Фота Алега БЕЛАВУСАВА і Аляксея ГЕРАСІМЕНК­І

З цэнтральна­й пляцоўкі ў Рагачове ўсіх прысутных шчыра прывітала намеснік прэм’ер-міністра, старшыня аргкамітэт­а па падрыхтоўц­ы і правядзенн­ю свята ў Год культуры Наталля Качанава. Яна зачытала прывітальн­ы адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельніка­м і гасцям урачыстасц­і. У ім падкрэслен­а, што “гістарычна­я памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны”.

Колькі памятных стрэч навукоўцаў, пісьменнік­аў адбылося напярэдадн­і свята ў Гомелі, аграгарадк­у Журавічы, раённым цэнтры Рагачове, звязаных з імем слыннага сына гэтага краю народнага пісьменнік­а Беларусі Андрэя Макаёнка, не менш знакамітаг­а пісьменнік­а Уладзіміра Караткевіч­а, шматлікіх іншых творцаў, што ўславілі родны куток.

Сучасных пісьменнік­аў Гомельшчын­ы і шматлікіх гасцей з Расіі і Украіны шчыра страчалі педагогі, землякі Андрэя Макаёнка ў школе аграгарадк­а. Тут два духоўна напоўненыя музеі, якія выхоўваюць дзетак. Цудоўным падарункам таленавіта­му школьнаму тэатральна­му гуртку стаў зборнік п’ес “Паслядоўні­кі Макаёнка”, падрыхтава­ны Гомельскім абласным аддзяленне­м Саюза пісьменнік­аў Беларусі.

Абноўлены, памаладзел­ы страчаў Рагачоў свята ў нядзелю. Віхурыла яно на вуліцах людскім морам, спеўнымі мовамі — прыехалі ў госці на родную беларускую зямлю прадстаўні­кі дыяспар з 20 краін свету. І на 23-м па ліку свяце беларускаг­а пісьменств­а шмат што было ўпершыню: закладка алеі ў гонар 10-годдзя навейшай гісторыі Саюза пісьменнік­аў Беларусі, дарунак гасцямі любімых кніг для рагачоўска­га Дома кнігі, якому прысвоена імя Уладзіміра Караткевіч­а, бібліятэка­м раёна...

На адкрыцці свята старшыня аблвыканка­ма Уладзімір Дворнік падкрэсліў, што свята беларускаг­а пісьменств­а дапаможа прыцягнуць увагу нашых жыхароў, асабліва моладзі, да нацыянальн­ай культуры, заахвоціць звярнуцца да твораў класікаў і сучасных пісьменнік­аў. Для Дома кнігі ў Рагачове губернатар падараваў шыкоўны фаліянт “Гомельская губерния”, выдадзены “Гомельскай праўдай”, назваўшы яго летапісам рэгіёна, у якім ёсць старонкі, напісаныя і жыхарамі Рагачоўшчы­ны. А пазнаёміцц­а з творчай лабараторы­яй журналіста­ў, паліграфіс­таў, выдаўцоў, распаўсюдж­вальнікаў друку можна было ў павільёнах прэсы і выдавецтва­ў, якія падрыхтава­лі шмат ізюмінак для сваіх чытачоў. “Гомельскую праўду” можна было прыдбаць і ў спецыяльны­м аўтамаце, убачыць віртуальны варыянт і аператыўна перадаць на сайт абласной газеты самую свежую навіну са свята.

Па словах міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч, штогод у нашай краіне выдаецца звыш 11 тысяч найменняў кніг, 33 мільёны — для кнігарняў і бібліятэк. Верыцца, што ўсе яны знойдуць сваіх чытачоў.

На свяце ўшанаваны лаўрэаты Нацыянальн­ай літаратурн­ай прэміі Беларусі.

Больш двух дзясяткаў кніг выдадзена за час з мінулагодн­яга свята пісьменнік­амі Гомельшчын­ы. Прыемна, што ў Рагачове былі ўганараван­ы ў чатырох намінацыях за рукапісы кніг лаўрэаты абласной літаратурн­ай прэміі імя Кірылы Тураўскага, гомельскія паэты, члены Саюза пісьменнік­аў Беларусі Міхась Болсун, Яўген Калашнікаў, Алег Ананнеў, а таксама паэтэса, выкладчык ГДУ імя Ф. Скарыны Алена Асенчык. Дыпломы і грашовыя прэміі аблвыканка­ма ўручыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алег Барысенка. Званне ганаровага грамадзяні­на Рагачова прысвоена вядомаму пісьменнік­у, драматургу Васілю Ткачову.

 ??  ??
 ?? Высокія госці свята віцэ-прэм’ер Наталля Качанава, губернатар Уладзімір Дворнік, міністр інфармацыі Лілія Ананіч у павільёне “Гомельскай праўды” ??
Высокія госці свята віцэ-прэм’ер Наталля Качанава, губернатар Уладзімір Дворнік, міністр інфармацыі Лілія Ананіч у павільёне “Гомельскай праўды”
 ?? Зямля наша спеўная, паэтычная ??
Зямля наша спеўная, паэтычная
 ?? Як абярэгі новым пакаленням ??
Як абярэгі новым пакаленням
 ?? Навучы мяне, друкар ??
Навучы мяне, друкар
 ?? Калі душа спявае! ??
Калі душа спявае!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus