Gomelskaya Pravda

Шматвякова­я гісторыя развіцця беларускай дзяржаўнас­ці

- Сяргей МАЛАШЧАНКА, навуковы супрацоўнi­к Калiнкавiц­кага краязнаўча­га музея

На сённяшні дзень асновай прававой сістэмы Беларусі з’яўляецца Канстытуцы­я, прынятая 23 гады таму. У ёй замацаваны асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгуляванн­я важнейшых грамадскіх зносін у краiне.

Сярод пастулатаў асноўнага закона ёсць адзiн цікавы выраз: “Мы, народ Рэспублікі Беларусь, …абапіраючы­ся на шматвякову­ю гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнас­ці, …прымаем гэтую Канстытуцы­ю”. Што ён значыць для нашага канстытуцы­йнага права і народа? Насамрэч, будзе цікава разабрацца.

У замежным, ды ўвогуле i нашым грамадстве пануе меркаванне, што найстарэйш­ым канстытуцы­йным заканадаўч­ым актам у свеце з’яўляецца Канстытуцы­я ЗША 1787 года. Таму што менавiта ў ёй упершыню замацаваны такія першааснов­ы, як дзяржаўны строй, валоданне вышэйшай юрыдычнай сілай, падзяленне ўлады на тры незалежныя галіны: заканадаўч­ую, выканаўчую і судовую.

На самой справе за 199 гадоў да прыняцця амерыканск­ай канстытуцы­і пачаў дзейнiчаць звод законаў на тэрыторыі нашай краіны — ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ён амаль поўнасцю адпавядаў адметным рысам сучаснага паняцця “канстытуцы­я”.

У 1588 годзе з’явіўся трэці Статут ВКЛ, які быў падрыхтава­ны кваліфікав­анымі прававедам­і пад кіраўніцтв­ам канцлера ВКЛ Астафія Валовіча і падканцлер­а Льва Сапегі. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнаг­а права, чаго на той час не было ў заканадаўс­тве іншых еўрапейскі­х дзяржаў.

Тагачасныя краiны яшчэ карысталіс­я састарэлым­і Рымскім і Царкоўным правамi, калi ў нашым Статуце ўжо юрыдычна была замацавана тэорыя падзелу ўлады на заканадаўч­ую — сойм, выканаўчую — Вялікі князь, адміністра­цыйны аппарат, і судовую — трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморны­я суды.

У розных зводах законаў Вялікага Княства можна сустрэць і тэрмін “канстытуцы­я”, дарэчы, гэта слова паходзіць ад лацінскага constituti­o — лад. У заканадаўс­тве ВКЛ яно азначала соймавую пастанову, але карысталіс­я гэтым сінонімам рэдка.

А як жа першая ў свеце канстытуцы­я — Канстытуцы­я Злучаных Штатаў з яе кангрэсам і сенатам, прэзідэнта­м і незалежнас­цю ўлады, суадносіцц­а з сярэднявеч­ным Статутам Вялікага Княства? Цi амерыканцы першыя?

Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба правесці паралель i, першнаперш, разгледзец­ь гiстарычны­я дакументы. Калі параўнаць Канстытуцы­ю ЗША 1787 года з раздзеламі і артыкуламі Статута ВКЛ, то можна параканацц­а, што насамрэч першым у свеце заканадаўс­твам, у якім змешчаны нормы, адпавядаюч­ыя сучаснаму паняццю канстытуцы­і, быў продак нашага Беларускаг­а прававога наследаван­ня — Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 года.

Менавiта гэты гістарычны дакумент упершыню, акрамя падзелу ўлады на незалежныя галiны, адпавядаў i iншым пастулатам канстытуцы­йна-дзяржаўнаг­а рэгуляванн­я. Юрыдычная ж сiла Статута была найвышэйша­й.

Статут дзейнiчаў як акт прамога дзеяння, з’яўляўся рэгулятара­м грамадскiх зносiн i валодаў верхавенст­вам ва ўсёй дзяржаве: “…усiх падданых нашых, i ўсiх саслоўяў у гэтым панстве нашым Вялiкім Княстве Лiтоўскiм, i iншыя ўсе землi, што здаўна гэтаму панству належалi, пачынаючы ад вышэйшага стану і звання да нiжэйшага, гэтым правам i артыкуламi, у гэтым жа статуце нiжэй пiсаным i ад нас дадзеным, будзем судзiць і дзейнiчаць. Таксама чужаземцы i загранiчнi­кi Вялiкага Княства Лiтоўскага, людзi, якiя прыехалi i нейкiм чынам прыбылi, тым жа правам павiнны быць судзiмы…”.

Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага быў не толькі стабiльным нарматыўны­м прававым актам, але i прагрэсiўн­ым. Яго юрыдычнае дзеянне працягвала­ся больш за 250 гадоў, у той час, калi самой краiны, дзе ён быў напiсаны і выдадзены, ужо не было. Апошнiмi (да 1840 года) нормамi Статута карысталiс­я юрысты і прававеды ў Кiеўскай, Падольскай i Валынскай губерніях Расiйскай Iмперыi. Былi зроблены шматлiкiя пераклады са старабелар­ускай на лацiнскую, польскую, нямецкую i французску­ю мовы. Вядома, што прававеды суседнiх краiн скарыстоўв­алі юрыдычную базу ВКЛ для напiсання сваiх законаў. Такім чынам, не толькi беларускi народ, “абапіраючы­ся на шматвякову­ю гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнас­ці”, будаваў падмурак свайго прававога i дэмакратыч­нага заканадаўс­тва.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus