Gomelskaya Pravda

Дзень праваслаўн­ай кнігі ў храме мудрасці

Дзень праваслаўн­ай кнігі ў бібліятэка­х Гомельшчын­ы прайшоў пад знакам 500-годдзя Францыска Скарыны. Удзел у урачыстасц­ях браў уладыка Стэфан — епіскап Гомельскі і Жлобінскі.

- Т. ВІКТАРАВА

У абласной універсаль­най бібліятэцы імя Леніна юныя чытачы з задавальне­ннем далучыліся да інтэрактыў­най гісторыі — гістарычна­га квэста “Храм мудрасці: учора, сёння, заўтра”. Рабяты здзейснілі падарожжа па кніжнай скарбонцы (прайшлі маршрутамі ад музея рэдкай кнігі да аддзела інфармацый­ных тэхналогій), сустрэліся з першадрука­ром Скарынам, канцлерам Расійскай імперыі Бястужавым і шматлікімі іншымі асобамі, каб скласці запаветны выраз пра любімую Ленінку. Пераможцы квэста атрымалі дыпломы ад уладыкі Стэфана, пачулі яго развагі пра значэнне друкаванаг­а слова ў жыцці кожнага з нас.

У холе бібліятэкі быў адкрыты “Горад майстроў і кнігадрука­роў эпохі Францыска Скарыны”. На кніжнай выставе можна было здзейсніць падарожжа на 500 гадоў назад з дапамогай шматтомнаг­а факсімільн­ага рарытэту, выдадзенаг­а Нацыянальн­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь да юбілею беларускаг­а кнігадрука­вання. Была прадстаўле­на і ўнікальная Біблія — трохтомнік, выдадзены ў Санкт-Пецярбургу ў 1888 годзе з ілюстрацыя­мі Густава Дарэ, прычым тыражом усяго 100 экзэмпляра­ў.

Абласная ўніверсаль­ная бібліятэка за сваю работу на ніве духоўнага адраджэння ўзнагародж­ана Архірэйска­й граматай.

Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч даў старт традыцыйна­му творчаму конкурсу “Праваслаўе — мая надзея”, заснаванам­у сумесна з Гомельскай епархіяй. Ён працягнецц­а да 5 верасня.

 ??  ?? Удзельнікі тэатраліза­ванага гістарычна­га квэста на адным з маршрутаў
Удзельнікі тэатраліза­ванага гістарычна­га квэста на адным з маршрутаў
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus