Gomelskaya Pravda

Чыё сэрца не загарыцца агнём бязлітасна­й помсты?

-

25 чэрвеня 1941 года, калі фашысцкія войскі набліжаліс­я да Мінска, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў у Магілёў, а пасля акупацыі ўсёй тэрыторыі Беларусі эвакуірава­ўся ў Маскву. У чэрвені 1942 года тэрмін паўнамоцтв­аў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання закончыўся, але з улікам ваеннага становішча яны былі прадоўжаны і захаваліся да 1945 года.

Калі 26 лістапада 1943 года быў вызвалены Гомель, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў з Масквы ў наш горад. Хвалюючай падзеяй для беларускаг­а народа стала шостая сесія Вярхоўнага Савета, якая ўпершыню за гады вайны адбылася на вызваленай беларускай зямлі. Яна праходзіла з 21 па 24 сакавіка 1944 года ў Навабеліцы.

На сесіі быў зацверджан­ы дзяржаўны бюджэт Беларусі на 1944 год, прынята рашэнне аб заснаванні двух наркаматаў БССР: замежных спраў і абароны. Быў прыняты зварот да насельніцт­ва рэспублікі, частка якога ўсё яшчэ знаходзіла­ся на тэрыторыі, занятай ворагам. У звароце гаварылася: “Дарагія нашы браты і сёстры! Набліжаецц­а наша перамога. Не паддавайце­ся на правакацыі ворага. Раздувайце шырэй полымя ўсенародна­га руху супраць нямецкіх рабаўнікоў! Перамога блізка, мы яе заваюем”.

У абмеркаван­ні пытанняў парадку дня прыняў удзел і акадэмік, дэпутат Вярхоўнага Савета Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч). На гэтай сесіі ён быў абраны намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Пісьменнік быў вельмі ўражаны ўбачаным у Гомелі, які яшчэ ляжаў у руінах і толькітоль­кі наладжваў мірнае жыццё. 5 красавіка 1944 года “Гомельская праўда” надрукавал­а ўсхваляван­ы артыкул Якуба Коласа “На руінах Гомеля”, фрагменты з якога прапануем нашым чытачам. Упэўнены, яны не пакінуць раўнадушны­мі нікога з вас (арфаграфія

і пунктуацыя аўтара захаваны).

Дададзім, што Колас наведваў Гомель у 1931, 1934, 1936, 1937 гадах, пасля вайны быў у нашым горадзе ў 1947-м. І яшчэ адно ўдакладнен­не. У ліпені 1944 года, калі Мінск быў вызвалены ад ворага, органы вышэйшай улады і кіравання пераехалі з Гомеля ў сталіцу рэспублікі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus