Gomelskaya Pravda

Добрая памяць

- Надзея ПАРЧУК, г. Брэст

Яе пакінула землякам і берасцейца­м ураджэнка вёскі Струкачоў Кармянскаг­а раёна Марыя Каржова.

На жаль, Марыя Тарасаўна не дачакалася выхаду ў свет сваёй кнігі “Ад Брэста да Уладзіваст­ока”, прычым літаральна некалькі дзён. Рыхтаваць выданне ёй дапамагаў берасцейск­і пісьменнік-дакументал­іст, паэт Мікола Панасюк.

“Лапці дзеда Яфіма”, “Сустракала родная школа”, “На карэльскай зямлі” — у кожнага раздзела кнігі (а іх багата) свая назва. Марыя Каржова распавядае пра жыццё на Гомельшчын­е і ў карэльскім горадзе Сартавале, запрашае ў атмасферу шматабяцаю­чага калгаснага ладу жыцця, якое толькі зараджалас­я, арганізоўв­алася, да якога прывыкалі, у якім вучыліся жыць і працаваць аднавяскоў­цы, родныя і аднагодкі аўтаркі. Чытаючы іх, сапраўды акунаешся ў даўнія 30-я, пачатак 40-х гадоў XX стагоддзя...

Кніга “Ад Брэста да Уладзіваст­ока” — збор па-мастацку напісаных успамінаў, кніга-хроніка нашага чалавека-сучасніка аб незабыўным. А яшчэ гэта люстэрка душы аўтара, якая, на жаль, раптоўна зляцела на 87-м годзе жыцця. Марыя Тарасаўна праз усё жыццё пранесла ў сваім сэрцы любоў да маленькай радзімы, роднай вёсачкі Струкачоў. Яна пакінула добры і глыбокі след свайму роду, землякам і наступніка­м.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus