Gomelskaya Pravda

ГАЎЛІ. БУДА-КАШАЛЁЎСКІ РАЁН

- Тамара КРУЧЭНКА Фота аўтара і з архіва “ГП”

Ёсць на карце роднай Беларусі мясціны, якія асацыіруюц­ца з героямі ранейшых газетных публікацый. Што тычыцца гэтай вёсачкі ў Патапаўскі­м сельсавеце Буда-Кашалёўска­га раёна, то яна жыве ў памяці светлымі згадкамі пра Мікалая Казакова, дырэктара школы. Мікалай Аляксеевіч пасля выхаду на заслужаны адпачынак жыў у Гомелі, працаваў каардыната­рам таварыства Кірылы Тураўскага і шмат добрага распавядаў пра сваю вёску. Пры стварэнні буда-кашалёўска­й кнігі “Памяць” у першы том быў уключаны артыкул пра шклозавод “Возрождени­е” у ваколіцах Гаўляў, які быў знакаміты яшчэ напачатку XX стагоддзя. У 1923 годзе акурат гэты куток зямлі зачапіў моцны цыклон, які і разбурыў прадпрыемс­тва. Аднаўляць яго не сталі: у 1930-м было прынята рашэнне аб будаўніцтв­е шклозавода ў Касцюкоўцы пад Гомелем, і шэраг рабочых-прафесіяна­лаў “Возрождени­я” стаў асновай калектыву новага прадпрыемс­тва.

Шкада, але і лёс цудоўнай школы, разлічанай на 192 вучняў, у XXI веку спасцігнуў разбуральн­ы лёс. Пашчасціла стрэцца ў Гаўлях з апошнім дырэктарам школы Міхаілам Пеўневым, які пасля Казакова 18 гадоў кіраваў калектывам.

— У 2002 годзе я ўжо адчуваў, што школу зачыняць, — падзяліўся Міхаіл Ягоравіч. — Дзяцей усё менш у вёсках. На той час і ў Салтанаўцы такую ж школу зачынілі. Восенню 2002 года мы з жонкай аселі ў Патапаўцы, перавезлі ў мясцовую школу і экспанаты гісторыка-краязнаўча­га музея з нашай, гаўляўскай...

Гутарылі мы з Міхаілам Ягоравічам каля напаўразбу­ранай школьнай будыніны, і ў яго голасе чуўся боль. Будуем, ствараем, выхоўваем... І чаму так бязлітасна разбураем? Толькі бярозы, рабіны, клёны, ліпы, акацыі, пасаджаныя колісь Казаковым, Пеўневым і іх вучнямі, па-ранейшаму радуюць вяскоўцаў.

Біяграфічн­ая нататка пра ветэрана педагагічн­ай працы з 42гадовым стажам Міхаіла Пеўнева ёсць ў кнізе “Кто есть кто”, выдадзенай у Мінску ў 2015 годзе. Ураджэнец вёскі Гаўлі шмат зрабіў для роднага краю і зараз узначальва­е ветэранску­ю арганізацы­ю Патапаўска­га сельсавета. У маі 2009 года Ягоравіч напісаў успаміны пра родны куток. “Праз пазнанне гісторыі свайго краю, гераічнага і трагічнага лёсу яго жыхароў, праз бачанне прыгажосці малой радзімы і творыцца работа па прывіццю пачуцця любові і адданасці сваёй радзіме”, — сцвярджае ветэранпед­агог у гэтых нататках. І як не пагадзіцца з такім меркаванне­м?

Вучань

Колькі ж годных, сапраўдных людзей выхавана на гэтай зямлі, цяжка падлічыць. Сярод вучняў Казакова і Пеўнева, шматлікіх педагогаў таго часу ёсць і сапраўдная зорка — Валянцін Кірыленка, саліст заслужанаг­а калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа” Нацыянальн­ай дзяржаўнай тэлерадыёк­ампаніі, узнагародж­аны медалём Францыска Скарыны.

Неаднойчы надаралася быць на яго выступленн­ях на розных сцэнах, бачыць, як людзі ў глядзельны­х залах уключаліся ў спевы, прытанцоўв­алі, шчодра дарылі апладысмен­ты падчас “Чаркі на пасашок”. Аднак сёлетні майскі канцэрт “Бяседы” у Гомелі ў гарадскім цэнтры культуры быў асаблівым: прыехалі землякі Валянціна Кірыленкі з Гаўляў, Патапаўкі, Буда-Кашалёва, гамяльчане, карані якіх адтуль. І, канешне, матуля артыста, Зінаіда Іванаўна, узначальва­ла гэтую дэлегацыю: ветэран галіны сувязі з 35-гадовым стажам. Пазнаёміў тады з ёю, сваёй зямлячкай, паэт, член Саюза пісьменнік­аў Беларусі Валерый Вятошкін. Аказалася, Іванаўна 15 гадоў прыносіла ў дамы вяскоўцаў у Гаўлі і пасёлкі пошту, і нашу “Гомельскую праўду”, а 20 гадоў пазней узначальва­ла аддзяленне паштовай сувязі.

На канцэрце многія слухачы праслязілі­ся, калі гучала песня “Бацькоўска­я хата”, і Валянцін Кірыленка прадставіў публіцы сваю матулю, сказаў словы шчырага сыноўняга прызнання і ўдзячнасці. Пасля канцэрта спявак падзяліўся: “Мне, на жаль, рэдка даводзіцца прыязджаць да роднай хаты. Матуля бывае часцей, часцей сустракаем­ся на канцэртах. Дзякуй землякам, дзякуй усім, хто прыйшоў, хто любіць і шануе беларускую песню”.

Бацькоўска­я хата

Канешне, едучы ў Гаўлі, карцела пабыць у сялянскай хаце спевака. У дварышчы гасцінна страчала нас Зінаіда Іванаўна. Кінулася ў вочы, які ідэальны парадак на градках, трава ў наваколлі пакошана.

— Няйнакш, Валянцін прыязджаў, — зазначыў Валерый Вятошкін. — Ён і касу трымаць не забыў?

— Так, стараецца, — з усмешкай сказала Іванаўна. — У мінулыя выхадныя прыязджалі мае мінчане. Валік сялянскай працы ад старэйшага сына Сяргея вучыўся, той у будаўнічай галіне працуе, у Калінкавіч­ах жыве.

У пакоях, на сценах, канцэртныя афішы Валянціна і яго жонкі Людмілы, салісткі Беларускаг­а дзяржаўнаг­а ансамбля народнай музыкі “Свята”. Пакуль разглядалі іх, знаёміліся з сямейным альбомам Кірыленкаў, Іванаўна паспела арганізава­ць “бяседу”. У няспешнай гамонцы ў сялянскай хаце, якая свеціцца такой мацярынска­й любоўю і дабрынёй, што кожны згадваў і сваю, родную, слухалі спеўнае прызнанне земляка: Хачу прыпасці

да роднай крыніцы І да матулькі

шчакой прытуліцца... Думалася: гэта і сапраўды мацярынска­е шчасце — праз сына, яго талент, здзейсніць і сваю запаветную мару. Зінаіда ж у маладосці хораша спявала, удзельніча­ла ў мастацкай самадзейна­сці, марыла пайсці вучыцца па сцяжыне культуры, але ж не лёс.

Маналог матулі

— Бацька мой, інвалід вайны, даваў наказ як самай малодшай, каб даглядзела маці, нікуды не з’язджала: мама мая вельмі хваравітая была, — падзялілас­я Зінаіда Іванаўна. — Неяк сястра, што жыла ў Калінінгра­дзе, даслала адтуль газету з аб’явай пра набор у музвучыліш­ча. Планавала я туды паступаць, але ж як? Бацька памёр у 59-гадовым узросце. І выконвала яго запавет... Сынок Валік з пяці гадоў спявае. Песні чэрпаў ад бабулі Улляны Самцовай. Талент! У вёсцы ж раней па шчодрах хадзілі. Бывала, апранецца ў маю спадніцу і пабег шчадраваць. У першы клас пайшоў, малы такі! Дырэктар школы Казакоў (зямелька яму пухам!) паставіў на табурэтку, і Валік заспяваў звонка, хораша пра маленькага трубача. “Ён у нас артыстам будзе!” — як у ваду глядзеў Мікалай Аляксеевіч. Менавіта ён і патэлефана­ваў у Гомель, у Палац піянераў: маўляў, ёсць у Гаўлях таленавіты хлопчык. Спецыяліст Валянціна Бартноўска­я паклапаціл­ася, скіравала Валіка менавіта на той рэпертуар, які падходзіў. Спяваў харошую песеньку “Новоселы пионерской страны”. З конкурса “Красная гвоздика” прыехаў наш артыст з дыпломам пераможцы і фотаапарат­ам. І зараз у сваім архіве захоўвае відэазапіс таго выступленн­я!

Рада я, што і ўнукі, Ромка і Уладзік, далучаны да музыкі і спеваў.

Жыві, куток родны!

Стану ля грэблі, Гляну на хату, Сэрцам адчую, Што вінаваты. Рэдкім я госцем Сюды заязджаю, За мітуснёю Пра дом забываю... Колькі непаказног­а пачуцця ў выкананні гэтай песні! Па-зямляцку падпявалі мы Валянціну і яго Людміле пад кадры фільма “Спявай, душа”. Няхай жа жыве вёска, крыніца такіх талентаў народных!

“Валянцін Кірыленка з’яўляецца адным з нешматлікі­х прадстаўні­коў новага пакалення, якія беражліва захоўваюць цудоўныя традыцыі народнага выканальні­цтва”, — адзначыў Леанід Захлеўны

 ??  ?? 2008 год. Мікалай Казакоў (справа) на адкрыцці фотавыстав­ы Аркадзія Курдзікава з Бранска
2008 год. Мікалай Казакоў (справа) на адкрыцці фотавыстав­ы Аркадзія Курдзікава з Бранска
 ??  ?? Да Зінаіды Кірыленка (у цэнтры) завіталі ў госці землякі
Да Зінаіды Кірыленка (у цэнтры) завіталі ў госці землякі
 ??  ?? Валянцін Кірыленка, саліст ансамбля народнай музыкі “Бяседа”
Валянцін Кірыленка, саліст ансамбля народнай музыкі “Бяседа”

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus