Gomelskaya Pravda

Ён называе Граду... Багатай!

- Тамара КРУЧЭНКА

Сёння спаўняецца 95 гадоў нашаму земляку, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнік­у Міхасю Даніленку, які 30 гадоў адпрацаваў у “Гомельскай праўдзе”.

Міхась Пятровіч дасылае і зараз лісты з новымі сваімі творамі, абразкамі. Піша іх чарнільнаю ручкаю. Людзі яго пакалення колісь і ўявіць не маглі сабе, што працу пісьменнік­а ў XXI стагоддзі палегчыць камп’ютар. Даніленка адносіцца да тых творцаў, якія лічаць: напісанае рукою льецца з самога сэрца.

Малая радзіма пісьменнік­а — Лоеўшчына. Неяк з фотакарэсп­андэнтам Алегам Белавусавы­м мы пабывалі на дачы Міхася Пятровіча ў вёсцы Пустая Града, але сам літаратар ніколі не называе яе так, перахрысці­ў у “Багатую”.

Слухалі яго аповед пра перажытае на вайне, пра работу ў нашай газеце. Даніленка расказваў, як у пачатку вайны адплываў разам з іншымі прызыўніка­мі на баржы па Дняпры з Лоева, як пад Харкавам трапіў у акружэнне і разоў пяць меў шанц загінуць... Міхась Пятровіч узнавіў многае з перажытага ў сваіх кнігах, якія выйшлі тысячнымі тыражамі. Яго аповесць “Апанаска Лугавы” прызнавала­ся аповесцю года.

Даніленка можа быць прыкладам сціплага стаўлення да сваёй асобы: ніколі не пакутаваў зорнай хваробай і не імкнуўся да піяру. Зараз пісьменнік найбольш стварае абразкі сучаснага жыцця. Яго цікавяць стасункі пакаленняў, маральна-этычныя павароты чалавечых узаемаадно­сін. Міхась Пятровіч вельмі любіць родную прыроду і стараецца як мастак увасобіць маляўнічыя мясціны Любенскага мікрараёна ў Гомелі, дзе жыве.

З юбілеем, дарагі Міхась Пятровіч! Чакаем вашых новых допісаў і зычым здароўя на доўгія гады!

 ??  ?? Міхась Даніленка ў роднай вёсцы
Міхась Даніленка ў роднай вёсцы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus