Gomelskaya Pravda

Пакуль жыву, тварыць дабро не перастану

У абласной універсаль­най бібліятэцы імя Леніна адбылася прэзентацы­я твораў-пераможцаў абласной літаратурн­ай прэміі імя Кірылы Тураўскага.

- Тамара КРУЧЭНКА

Урачыстая цырымонія ўганараван­ня аўтараў-лаўрэатаў адбылася раней у Палацы Румянцавых і Паскевічаў. Зараз у галоўнай бібліятэцы рэгіёна прадставіл­і кнігі “Первая весна” Аляксандра Джада, “На досвітку” Юльяны Пятрэнка, “І тут жывуць людзі” Раісы Дзейкун, “Перо кукушки” Аляксандра Атрушкевіч­а, “Три волшебницы” Анатоля Караленкі, якія выдадзены на сродкі, выдаткаван­ыя аблвыканка­мам. Выданні занялі пачэснае месца ў Ленінцы на выставе “Гомельскі мерыдыян літаратуры”.

Аўтары пастараліс­я прадставіц­ь свае работы чытачам, студэнтамф­ілолагам: чыталі вершы, урыўкі прозы. Атрымалі яны і музычнае віншаванне ад Наталлі Шэмет.

Сімвалічна, што кожная з кнігперамо­жцаў мае самае непасрэдна­е дачыненне да малой радзімы. Напрыклад, Аляксандр Атрушкевіч сваімі паэтычнымі творамі перадае свае пачуцці да роднага Гомеля, у якім нарадзіўся і вырас. Раіса Дзейкун словам публіцыста распавядае пра родную станцыю Аўрамаўска­я на Хойнікшчын­е і перажытае землякамі пасля катастрофы на ЧАЭС, Юльяна Пятрэнка ўзнаўляе бабуліны легенды і паданні роднай Добрушчыны... Шчыра прывітаў усіх старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. Ён зазначыў, што на Гомельшчын­е здавён існуе літаратурн­ая традыцыя і трэба, каб яна захоўвалас­я.

Літаратары наведалі мемарыяльн­ую залу ў бібліятэцы, прысвечану­ю народнаму пісьменнік­у Беларусі драматургу Андрэю Макаёнку. Выдатны экскурс у жыццё і творчасць славутага земляка зрабіла для гасцей адна з руплівіц стварэння гэтай скарбонкі ў Ленінцы Ніна Серыкава, якая падтрымлів­е стасункі з раднёй творцы. Пісьменнік­і Гомельшчын­ы перадалі ў мемарыяльн­ую залу шэраг фатаграфій Макаёнка і яго асабістую папку, у якой ён насіў рукапісы твораў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus