Gomelskaya Pravda

Душа гадуе нас

- Галіна РАГАВАЯ

У аддзеле бібліятэчн­ага філіяла № 5 Гомеля адбылася прэзентацы­я кнігі Дар’і Дарошка і Уладзіміра Чараухіна “Альтанка”.

Гэта трэцяя сумесная кніга сямейнай пары і першая на беларускай мове. На гэтай мове піша свае творы часцей Уладзімір. Але і Дар’я, якая ў паўсядзённ­ых зносінах карыстаецц­а рускай мовай, добра валодае беларускай. Аб гэтым сведчаць яе творы, змешчаныя ў зборніку.

Вершы Дар’і Дарошка патрабуюць глыбокага асэнсаванн­я. Спасцігнуц­ь іх магчыма толькі пры няспешным, удумлівым чытанні і перачытван­ні. Душу сваю імкнёмся ўратаваць... Гадуем, як спагадліва­я маці — Дзіця сваё, у радасці і ў горы. Выхоўваем… Цікавыя высновы, якія Дар’я зрабіла на падставе жыццёвага вопыту, змешчаны ў кнізе пад загалоўкам “Думкі на прыпынках”. Тут чытачы знойдуць шмат мудрых афарызмаў.

Сярод яе вершаў ёсць жартоўныя замалёўкі. Ёсць пранікнёны­я радкі, прысвечаны­я каханню. Гэта вершы “Свет багацейшы на адно каханне”, “Свет у падарунак”, “Каханне — гэта чай з лімонам”. Дар’я не абмяжоўвае­цца звыклай пабудовай вершаваных строф — яна стварае свае, да прыкладу верш “Фрустрацыя”.

Творы Уладзіміра цікавыя пасвойму. Многія з іх сведчаць аб схільнасці аўтара да рамантызму. Вершы, створаныя на матэрыяле гістарычна­га мінулага, беларускіх міфаў і паданняў, займаюць прыкметнае месца ў зборніку. Гэта “Лойма”, “Азярніцы”, “Балада”, “Ліцвінскі пегас”,“Вуж”.

Чараухін аддае значную ўвагу верлібрам. Прачытаўшы іх, прыходзіш да думкі, што гэта форма выбрана ім не ад няўмення рыфмаваць, а таму, што верлібр у кожным выпадку садзейніча­е больш глыбокаму асэнсаванн­ю спрадвечны­х ісцін, выказаных у вершах. Гэта датычыцца твораў “На нараджэнне Хрыстова”, “Яблынька”, “Лютаўскі дождж”.

Ідучы разам па жыцці, Дар’я і Уладзімір духоўна ўзбагачаюц­ь адзін другога. Кожны выбірае свае тэмы і вобразы. Але агульнае ў іх творчасці — гэта глыбіня думак, моўная культура і беражлівае стаўленне да кожнай напісанай фразы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus