Gomelskaya Pravda

Васіль ФІЛІПЕНКА

-

* * * Жыццё прайшло, здавалася — не жыў, А хуткі час нібы ў бяздонне льецца. І хоць жыву амаль што на мяжы, А звыкнуцца ніяк мне не ўдаецца. Хай душы лечыць музыка без слоў, Абараняе ўсіх нас Бог адзіны, Ды нешта ж ёсць і ў клёкаце буслоў, І ў гутарцы сяброў маёй радзімы. Жыццё як плынь — у госці і з гасцей, Ды кліча родны кут, начамі сніцца. І з хуткай плынню хочацца часцей Святой вады з бацькоўска­е крыніцы.

Жыццё плыве, ды плаваюць не ўсе: Каму ў гары ямчэй, каму — у яме... А клёкат зноў скрозь боль мяне нясе

Да тых крыніц, нібы на пакаянне...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus