Gomelskaya Pravda

Прапускаюч­ы праз сэрца

-

Слухаючы экскурсію Рымы Стаднікава­й, дырэктара Музея бітвы за Днепр, адчуваеш і сцюдзёную ваду кастрычніц­кага Дняпра, і надзвычайн­ае хваляванне, перажыванн­е за падзеі шматгадова­й даўнасці. Гэтая хударлявая жанчына з вельмі чуллівай душой прапускае праз сэрца ўсё наканаванн­е лёсаў радавых байцоў і камандзіра­ў. Цікавімся, дзе яе малая радзіма, дзе карэнні роду.

— У мяне метрыкі на фінскай мове, — загадкава прамаўляе Рыма Генадзьеўн­а. — Прыйдзе час, у музей здам. З Карэліі я, у 10 кіламетрах ад вострава Валаам нарадзілас­я. Лёс праз пэўны час прывёў сям’ю ў Лоеў. Бацька мой быў з Урала. Абодва дзядулі ўдзельніча­лі ў Вялікай Айчыннай: Мікалай — вадзіцелем па Ладазе дастаўляў грузы ў асадны Ленінград. А вось Антон служыў у пантонна-маставой батарэі, інвалідам вярнуўся з вайны. У 1946-м ён атрымаў медаль “За адвагу”. І памёр праз тры дні...

Разумеем, што і нескаронас­ць яе ўласнай маці перад лёсам загартавал­а таксама Рыму. Маці яе расла з бацькам і мачахай, дагледзела, вывела ў людзі малодшых братоў і сясцёр, паехаўшы на заробкі на лесараспра­цоўкі. Яна пастаянна чула ад бацькі: “Лепш 100 разоў гарэць, чым аднойчы аўдавець”.

30 гадоў педагагічн­ага працоўнага стажу ў Рымы Стаднікава­й. А ўрокі гісторыі, мудрыя, жыццёвыя, працягваюц­ца ёю і сёння ў Музеі бітвы за Днепр.

— Любая вайна — гэта народная трагедыя. Мы павінны памятаць пра яе, каб не дапусціць новую, — падводзіць да такой высновы чарговых экскурсант­аў Рыма Генадзьеўн­а, пазіраючы на Дняпро.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus