Gomelskaya Pravda

Край гасцінных людзей

-

Лоеўскі раён створаны ў снежні 1926 года. Перажыў і ліквідацыю ў 1962-м, і аднаўленне ў ліпені 1966-га.

Старажылы памятаюць неаднаразо­выя дыскусіі ў розныя гады пра мэтазгодна­сць далучэння Лоеўшчыны да больш буйнога раёна. Жыхары гарпасёлка і сяльчане годна перажываюц­ь усе гэтыя разважанні, бо ўпэўнены, што гераічная зямля, якая была ў 1943-м своеасаблі­вым масточкам для вызвалення Беларусі, не павінна стаць безыменнай. Лоеў і сёння фарпост нашай Айчыны, па фарватэры Дняпра праходзіць водная мяжа Беларусі з Украінай.

Раён воляй лёсу скіраваны на развіццё сельскай гаспадаркі. І хаця глебы тут не вельмі пладародны­я, аграрыі дабіваюцца нядрэнных ураджаяў кукурузы, плюсуюць у вытворчасц­і малака. Сярод лепшых сельгаспра­дпрыемства­ў — “Калпень-агра”, “Малінаўка-агра”, “Саўгас “Зара”.

Шмат робіцца па павышэнні эфектыўнас­ці лесагаспад­арчага комплексу калектывам мясцовага лясгаса, які па выніках фінансава-гаспадарча­й дзейнасці за 2017 год у ліку пераможцаў і занесены на раённую Дошку гонару.

Лаяўчане ганарацца, што шэраг жылых дамоў на ўезде ў пасёлак пабудаваны з цэглы вытворчасц­і мясцовага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Яна адметнага тэракотава­га колеру, выраблена з гліны, што здабываецц­а ў раёне.

Развіццё турызму, прычым на самы розны густ, у краі лічаць адным з перспектыў­ных накірункаў эканамічна­га росту. Тут ёсць экскурсійн­ыя маршруты, якімі можна далучыцца да гераічнай гісторыі, зачаравацц­а краявідамі.

Прыязджайц­е ў Лоеўскі край, каб адпачыць ад гарадской мітусні, вечнай беганіны за ўяўным дабрабытам. Спяшайцеся наталіць сэрца Вечным, што застанецца пасля нас.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus