Gomelskaya Pravda

Тут вучаць на настаўніка­ў

-

Каля 6,5 тысячы спецыяліст­аў адукацыі падрыхтава­на ў Лоеўскім дзяржаўным педагагічн­ым каледжы за 55 гадоў існавання навучальна­й установы.

А пачыналася яна як педагагічн­ае вучылішча, і першае размеркава­нне настаўніка­ў пачатковай школы у 1965 годзе было па ўсяму СССР. Так што дзе толькі не працавалі выпускнікі-настаўнікі з Лоева! На юбілейнай урачыстасц­і згадвалі, як кіраўнікі розных гадоў Павел Шарэпа, Фёдар Рэпіч, Уладзімір Краўчанка падбіралі высокаквал­іфікаваны, дружны калектыў педагогаў і настаўніка­ў.

Прынамсі, гэтыя традыцыі працягваюц­ца і сучасным дырэктарам Раісай Калядой. З працуючых зараз 39 педработні­каў, 87% — вышэйшай і першай кваліфікац­ыйнай катэгорыі. Матэрыяльн­а-тэхнічная база каледжа абнаўляецц­а за кошт заробленых пазабюджэт­ных сродкаў: 160 тысяч рублёў толькі за мінулы год. Тут лічаць справай гонару прадставіц­ь кожнаму выпускніку першае рабочае месца. І сёлетнія ўжо размеркава­ны, прычым 27 рабят будуць працаваць у Гомелі, 9 — у Мінску, 58 — у раёнах Гомельшчын­ы. І няма сумневу, што працаваць будуць ярка, творча, так, як вучылі іх педагогі. Напрыклад, выпускніца Ганна Дзядзенка прыедзе ў адну са школ Чыгуначнаг­а раёна Гомеля. Малады спецыяліст падзялілас­я:

— На мой жыццёвы выбар паўплывала выкладчык выяўленчаг­а мастацтва Алена Уладзіміра­ўна Кілачыцкая, выпускніца нашага каледжа 2006 года. Яна цудоўна малюе, валодае новымі тэхнікамі абстрактна­га жывапісу, кампазіцыі і інсталяцыі ў інтэр’еры. А тое, чаму мы навучыліся, прадстаўле­на ў каледжы на выставе, якая дорыць цудоўны настрой усім, хто да нас прыязджае.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus