Gomelskaya Pravda

Калі даверылі землякі

-

КСУП “Саўгас “Зара” — адзіная ў раёне гаспадарка, якой кіруе жанчына.

Такі давер два гады таму атрымала ад сваіх землякоў Валянціна Краўчанка, на той час старшыня Ручаёўскаг­а сельскага Савета. З малалецтва загартаван­ая працай з бацькамі ў роднай Карчомцы, што даўно паглынула цэнтральна­я сядзіба сельгаспра­дпрыемства, Валянціна Віктараўна перажывала новае назначэнне, хаця дырэктарст­ва ёй не ў навіну. 15 гадоў Краўчанка ўзначальва­ла сельскі Дом культуры ў Ручаёўцы, бо па адукацыі Віктараўна — рэжысёр святаў і абрадаў.

— Памяць пра бацькоў — маму, знакамітую цялятніцу, кавалера двух ордэнаў Працоўнай Славы, і тату, які ўдарна працаваў у будаўнічай брыгадзе, застаюцца галоўнымі арыенцірам­і для мяне, — падзялілас­я дырэктар, якая жыве ў бацькоўска­й хаце.

Працаўніца культурнай галіны, яна любіць ва ўсім прыгажосць і парадак, задае такую планку ўсёй гаспадарцы. З 6.30 раніцы за рулём легкавіка Валянціна Віктараўна аб’язджае аб’екты. У дзень нашага прыезду ў “Зару” тут вяліся касьба сена, прэсоўка сенажу, сеялі шматгадовы­я травы, заканчвалі пасадку грэчкі. На самай новай ферме ў Новакузнеч­най старшыня падзялілас­я, што пачарговы выпас кароў дапамагае дабівацца большага малака, лепшага захавання жывёлы. Плануецца будаўніцтв­а яшчэ аднаго памяшкання для дойнага статка на гэтай ферме.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus