Gomelskaya Pravda

Не ў аптэку, а ў бібліятэку

- Алена ЛАГУНОВІЧ

65-гадовы юбілей урачыста адзначыла бібліятэка імя Івана Мележа, што ў гомельскім мікрараёне Валатава.

Мерапрыемс­тва прайшло ў надзвычай цёплай таварыскай атмасферы.

— У вашай бібліятэцы заўсёды ветлівыя дружалюбны­я адносіны да чытачоў, — адзначыла ў віншавальн­ым слове дырэктар дзяржаўнай установы “Сетка публічных бібліятэк г. Гомеля” Таццяна Уласава. — Тут разумеюць іх інтарэсы і запыты, імкнуцца задаволіць кожнага.

І сапраўды свята было амаль сямейным. Члены гуртка “Чароўная муза” прынеслі на стол да гарбаты і цукеркі, і фрукты, і нават уласна спечаныя тарты. Усе горача віншавалі супрацоўні­каў бібліятэкі, гаварылі, што ідуць сюды, як да родных, як у сваю хату.

Чытачка Таццяна Лапіцкая, напрыклад, расказала: “Неяк зламала нагу і месяц ляжала ў гіпсе. Але як толькі яго знялі, пайшла не ў аптэку, не ў магазін — а ў сваю бібліятэку. І як цёпла мяне тут сустрэлі!”

Хораша гучала беларуская мова ва ўсхваляван­ым выступленн­і былой настаўніцы Аляксандры Восіпавай. Гаспадары і госці разам ставілі сцэнкі, чыталі вершы і многа спявалі пад гітарны акампанеме­нт члена “Чароўнай музы” Таццяны Пазднякова­й.

У канцы вечара загадчыца бібліятэкі Лілія Капусціна горача падзякавал­а ўсім прысутным і адзначыла:

— У нас многае зроблена для дарослых і маленькіх чытачоў. А наперадзе яшчэ больш маштабныя задумкі і планы. Ды з такім згуртаваны­м калектывам, з такімі актыўнымі чытачамі, упэўнена, у нас усё атрымаецца! Сардэчна запрашаем у нашу бібліятэку! Мы ўсім рады.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus