Gomelskaya Pravda

ЛІРЫЧНЫМ ПЯРОМ

-

Іван ЦІТАРЭНКА

Родная вёска над рэчкай Узою, Бацькавай хаты святое цяпло. Я прыгадаю часінай начною Усё, што калісьці даўно тут было. Рукі матуліны — крылы галубкі, Што зберагалі мяне ад бяды. Клёнік маленькі,

танюсенькі, гнуткі, Што пасадзіў каля хаты тады. Вырас мой клёнік

у моцнае дрэва, Бацька з матуляй памерлі даўно. Родная хата, як я, пасівела, Ды ўсё мяне выглядае ў акно.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus