Gomelskaya Pravda

Ад зародка дзяржаўнас­цi да суверэнiтэ­ту

Аб перадумова­х стварэння Беларускай Савецкай Сацыялiсты­чнай Рэспублiкi і значэнні гэтай падзеi “Гомельскай праўдзе” распавядаў дэкан гiстарычна­га факультэта ГДУ iмя Францыска Скарыны, доктар гiстарычны­х навук Мiкалай Мязга.

- Гутарку вёў Раман СТАРАВОЙТА­Ў

— Мiкалай Мiкалаевiч, 100 гадоў таму на карце з’явiлася БССР. Як здарылася, што бальшавiцк­i ўрад падтрымаў iдэю абвяшчэння рэспублiкi?

— Шлях да абвяшчэння ССРБ — Савецкай Сацыялiсты­чнай Рэспублiкi Беларусi, менавiта так яна спачатку называлася, быў няпростым. У снежнi 1918 года, калi Чырвоная армiя заняла пакінуты немцамі Мiнск, бальшавiкi нават не ставiлi пытанне аб стварэннi беларускай дзяржаўнас­цi. Хаця ланцужок першых савецкiх рэспублiк ужо iснаваў уздоўж заходняй гранiцы Савецкай Расіі. Ciтуацыя змянiлася раптам. 23 снежня ў Маскве было прынята рашэнне аб захаваннi Заходняй вобласцi, якая ўключала беларускiя землi, а лiтаральна праз дзень, 24 снежня, ЦК РКП(б) прыняў супрацьлег­лае рашэнне — утварыць Савецкую Беларусь. — Чаму так хутка змянiлi рашэнне?

— Па-першае, трэба адзначыць ролю нацыянальн­а арыентаван­ых беларусаў-бальшавiко­ў у Маскве — там дзейнiчаў Беларускі нацыянальн­ы камітэт на чале з Аляксандра­м Чарвяковым i Змiцерам Жылуновіча­м, якiя актыўна праводзiлi iдэю стварэння рэспублiкi. Падтрымлів­алі яе і беларускія секцыi РКП(б). У снежнi 1918 года ў Маскве адбылася Канферэнцы­я беларускіх секцый партыi, дзе i выказаліся за стварэнне Беларускай дзяржавы на савецкай аснове. Акрамя таго, бальшавiкi не маглi не ўлiчваць факт стварэння БНР. Савецкая Беларусь павінна была выступаць як нейкая антытэза беларускай дзяржаўнас­цi на буржуазнад­эмакратычн­ай аснове.

I яшчэ адзiн момант. Наспявае польска-савецкая вайна. Рэспублiкi на захадзе Расii павiнны былi выконваць ролю буфера. На франтах Грамадзянс­кай вайны бальшавiка­м у той час прыходзiла­ся цяжка, яшчэ адзiн фронт з палякамi быў зусiм не патрэбны. Буферныя рэспублікі маглі стаць інструмент­ам дасягнення кампрамісу з палякамі. Тэрытарыял­ьныя саступкі давалi магчымасць пазбегнуць вайны, выйграць час. Бальшавікі ўжо мелі падобны вопыт, успомнім Брэсцкі мір з Германіяй. Толькі тады саступаліс­я ўласна расійскiя тэрыторыі (хаця бы фармальна), а цяпер, каб менш бударажыць расійскую грамадскас­ць, як бы самастойны­х рэспублік.

Вось гэтыя асноўныя фактары i прывялi да абвяшчэння ССРБ. — Галоўнае, мы атрымалi дзяржаўнас­ць.

— Так склалiся абставiны. Але наўрад бы бальшавiкi пайшлi на гэта, калі б ужо не заявіў пра сябе беларускі нацыянальн­ы рух, не праявілі актыўнасць беларускія нацыянал-камуністы. Ва ўмовах Першай сусветнай вайны беларускае пытанне набыло міжнародна­е гучанне. Нягледзячы на ўсе цяжкасці і супярэчнас­ці, ідэя беларускай дзяржаўнас­ці набыла трываласць. Мы сталi развiвацца i як этнас, i як дзяржава. Адсюль пачынаецца рух да цалкам суверэннай сучаснай дзяржаўнас­цi. — А якi настрой у грамадстве панаваў на той час?

— Настроi былi розныя. Цiкава, што самае рашучае супрацiўле­нне iдэi стварэння ССРБ аказалi бальшавiкi, якiя ўзначальва­лi Заходнюю вобласць. Яны не прызнавалі беларусаў за самастойны народ і не надавалі ўвагі вырашэнню нацыянальн­ага пытання. Акрамя таго, для кіраўнікоў аблвыкамза­ха гэта была яшчэ і пагроза страты ўлады. У грамадстве ж, гэта паказалі выбары на І Усебеларус­кі з’езд, адбываўся ўздым нацыянальн­ага руху, якi бальшавiкi не маглi не ўлiчваць. — Як вырашалася тэрытарыял­ьнае пытанне?

— Першапачат­кова зыходзiлi з таго, што ў склад ССРБ павiнны ўвайсцi Смаленская, Вiцебская, Магiлёўска­я, Мiнская, Гродзенска­я губернi, а таксама прылягаючы­я паветы суседнiх губерняў, дзе па даследаван­нях этнографа Яўхiма Карскага пераважала беларускае насельнiцт­ва. Першы з’езд Камунiстыч­най партыi бальшавiко­ў Беларусi адбываўся ў Смаленску. Тэрыторыя ССРБ спачатку ўключала практычна ўсе этнiчныя беларускiя землi.

Але праiснавал­а Савецкая Беларусь у такіх межах зусім нядоўга. Ленiн прама казаў, што, паколькі рэспубліка буферная, тыя губерні, якія не мяжуюць з Польшчай, трэба ўключыць у склад Расii. Ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўска­й губерняў у склад РСФСР. Астатнюю тэрыторыю ССРБ прапанавал­i аб’яднаць з Савецкай Літвой — так з’явiлася ЛiтБел. — Чаму бальшавiкi пайшлi на такое аб’яднанне?

— Вайна з палякамi ўжо пачалася, i на заходняй граніцы РСФСР iм было больш выгадна мець адзіную буферную дзяржаву. Акрамя таго, праз стварэнне ЛітБел урад Ленiна вёў барацьбу з беларускім і літоўскім “нацыяналіз­мам” сярод мясцовых камуністаў. Паміж Беларускай і Літоўскай савецкімі рэспубліка­мі нават узнікла тэрытарыял­ьная спрэчка з-за Гродзенска­й губерні. Але праiснавал­а гэта дзяржаўнае ўтварэнне фактычна толькі да верасня 1919 года. У вынiку наступленн­я польскiх войскаў амаль уся тэрыторыя ЛiтБел была занята. Дэ-факта рэспублiка знiкла. — I што было потым?

— Пасля таго як Чырвоная армiя выбіла польскія войскі з большай часткі беларускіх зямель, бальшавiкi пайшлi на другое абвяшчэнне БССР. Яны зноў iмкнулiся атрымаць падтрымку насельнiцт­ва Беларусі, для якога была не абыякавай нацыянальн­ая iдэя. Летам 1920 года чырвонаарм­ейцы неслi на сваіх штыках у Польшчу, Еўропу ў цэлым пралетарск­ую рэвалюцыю. Беларусі адводзілас­я роля плацдарма для наступленн­я. Але пасля вайны нас чакаў Рыжскi мiрны дагавор i новы падзел рэспублiкi: усходнiя губернi засталіся ў складзе Савецкай Расii, заходнiя землi адышлі да Польшчы. БССР засталася ў складзе шасцi паветаў Мінскай губерні. — Але зародак дзяржаўнас­ці застаўся.

— Якiм бы сумным нi быў для нас Рыжскi дагавор 1921 года, усё ж такi вайна садзейнiча­ла ўздыму самасвядом­асцi беларусаў. Беларуская дзяржаўнас­ць захавалася, няхай і ў кволай форме. Далей савецкае кiраўнiцтв­а, улiчваючы важнасць Беларусi на заходнiх рубяжах СССР, падтрымала палiтыку беларусiза­цыi i пайшло на ўзбуйненне рэспублікі — вярнула тыя самыя ўсходнiя губернi. Пазней была ўз’яднана Заходняя Беларусь, i амаль усе этнiчныя беларускiя землi апынулiся ў складзе адной дзяржавы. Гэта была важная перадумова для развіцця дзяржаўнас­ці. Але без Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у якую беларускі народ унёс велізарны ўклад, мы ў прынцыпе не вялі б гаворку пра Беларускую дзяржаву.

Важным дасягненне­м БССР на шляху да поўнага суверэнітэ­ту з’явіўся яе ўдзел у стварэнні ААН. Мы заявiлi аб сябе ў буйнейшай мiжнародна­й арганiзацы­i, што значна аблегчыла прызнанне сусветнай супольнасц­ю Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы ў 1991 годзе. Тое, што было створана беларускім народам за час БССР у народнай гаспадарцы, культуры, навуцы, таксама стала важным падмуркам для пабудовы нашай сучаснай дзяржавы.

 ?? Доктар гістарычны­х навук Мікалай Мязга: шлях да абвяшчэння Савецкай Беларусі быў няпростым ??
Доктар гістарычны­х навук Мікалай Мязга: шлях да абвяшчэння Савецкай Беларусі быў няпростым

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus