Gomelskaya Pravda

Памятае малая радзіма

-

ГОМЕЛЬСКІ РАЁН. У аграгарадк­у Пакалюбічы ўшанавалі памяць вядомага пісьменнік­а Івана Сяркова. У гісторыка-краязнаўчы­м музеі на радзіме празаіка адбылася вечарына, прысвечана­я 90-годдзю з дня яго нараджэння. Да юбілею аўтара яркіх аповесцей “Мы з Санькам у тыле ворага”, “Мы з Санькам артылерыст­ы”, “Мы — хлопцы жывучыя” прымеркава­на выстава “Усім людзям на доўгія гады”. На ёй прадстаўле­ны кнігі пісьменнік­а, фотадакуме­нты, якія адкрываюць нам Сяркова-бацьку, мужа, творцу, галоўнага рэдактара абласной студыі тэлебачанн­я і кіраўніка пісьменніц­кай арганізацы­і Гомельшчын­ы. Экскурсію для гасцей правёў разам з дырэктарам музея Кацярынай Верабей сын Івана Сяркова — ветэран працы Андрэй Іванавіч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus