Сустр­э­ча

(Уры­вак з апа­вя­дан­ня)

Gomelskaya Pravda - - ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЕУНЯ - Пят­ро РАМАНЕНКА

— Па­ра! — за­га­даў ка­ман­дзiр. Люд­зi ас­ця­рож­на ўзы­ход­зiлi на плы­ты, сад­зiлi­ся ў лод­кi i ад­плы­валi.

— Ас­ця­рож­ней, брат­кi. Хут­ч­эй гра­бi­це. Там жа вё­сач­ка мая. Сям’я мая там, — прасiў Мiко­ла.

Пі­лот­ка з’еха­ла на бок, пра­мыя ва­ла­сы на­су­нулі­ся на вочы. А ён быц­цам не за­ў­ва­жаў гэ­та­га. Пры­сеў на ка­лені і гроб вяс­лом што бы­ло сiл. Кры­со шы­ня­ля — у вад­зе, ра­мень з’ехаў на бок. Толь­кi вiн­тоўка па­ба­яво­му вы­гля­да­ла з-за пля­ча, шты­ком на­пе­рад. Твар быў мок­ры ад по­ту, i ця­пер цяж­ка бы­ло да­ць сал­да­ту да­клад­ны ўз­рост, ён зда­ваў­ся знач­на стар­эй­шым.

Ды­ма­вая за­ве­са знiк­ла, i ця­пер ужо вы­раз­на быў вi­да­ць бе­раг. Фа­шы­сты за­ў­ва­жы­лi бай­цоў i ад­кры­лi агонь з усёй зброi, якая толь­кi ў iх бы­ла. Ад вы­бу­хаў i трас­кат­нi ку­ля­мё­таў кi­пе­ла, быц­цам у рас­па­ле­ным кат­ле, вада. З пе­ра­пра­вач­ных срод­каў, якiя бы­лi блi­ж­эй да бе­ра­га, чу­ла­ся ку­ля­мёт­ная і аўта­мат­ная стра­ляні­на, рэд­кiя стр­э­лы з вiн­то­вак.

Яш­чэ гра­бок, дру­гi, тр­эцi… Вя­лiз­ны слуп ва­ды ўз­няў­ся ка­ля су­сед­ня­га плы­та, за­тым той раз­ля­це­ў­ся па вад­зе ра­зам з люд­зь­мi.

— Хут­ч­эй, хлоп­цы, хут­ч­эй, род­ныя, — паўта­раў Мiко­ла. — Вось-вось буд­зе мел­ка, яш­чэ кры­шач­ку. Вось i добра, — ён ша­стом дастаў ка­мянiстае дно.

Праз лi­ча­ныя хвiлi­ны пер­шы плыт уткнуў­ся ў бе­раг. Бай­цы сас­ко­квалi з яго i беглi ту­ды, ад­куль няст­рым­на стра­ля­лi фа­шы­сты. Ад­зiн з на­шых бай­цоў раз­гар­нуў сцяг. Гуч­на i пра­цяж­на па­нес­ла­ся “Ура!”. Пад­га­ня­ю­чы люд­зей, на­да­ю­чы iм сi­лы. Мiко­ла ба­чыў, як яны лез­лi на кру­ты вы­со­кі бе­раг. I не вы­тры­маў, зняў вiн­тоўку i кi­нуў­ся ў ва­ду, наўз­да­гон. Калi ўпаў на бе­ра­зе i азір­нуў­ся, то ўба­чыў, што ад пе­ра­пра­вы за­ста­ло­ся толь­кi ад­но бер­вя­но. По­бач, ко­ла­мi ў га­ру, ля­жа­ла гар­ма­та, боўталі­ся ў вад­зе люд­зi.

— У, га­ды! — вы­рва­ла­ся з груд­зей сал­да­та.

Ён уз­няў­ся i па­бег да­лей. Праз некаль­кi хвiлiн бай­цы бы­лi ў ва­ро­жай тран­ш­эi. Па­чаў­ся ру­ка­паш­ны бой. Мiко­ла ба­чыў, як беглi, па­кi­да­ю­чы свае пазi­цыi, фа­шы­сты…

— Ка­ман­дзiр, там, зле­ва, роў ёс­ць да вё­скi, мет­раў сям­сот. Мы спрыт­на аб­гонiм iх, — вы­крык­нуў Мiко­ла.

— Кру­пей­чан­ка, ад­куль ты гэтыя мяс­цi­ны ве­да­еш? На кар­це нi­чо­га ня­ма! — крык­нуў кам­бат.

— Ды я ж з гэтых мяс­цiн. Не раз ры­бу вуд­зi­ць хад­зiў. Мая вё­сач­ка там, дзет­кi мае.

— Ба­та­льён, за мной! — ска­ман­да­ваў ка­пiтан.

Толь­кі ад ба­та­льё­на та­го за­ста­ло­ся ча­ла­век, мо­жа, дзе­ся­ць, не бо­лей. Яны паўз­ком пад пе­рас­тр­эль­ным аг­нём ад­паўз­лi ў роў.

Пах­ла вiль­гац­цю ды ма­роз­цам. На каў­ня­ры шы­ня­ля збiраў­ся сня­жок, вi­да­ць, ад ды­хан­ня. Але род­ныя мяс­цi­ны са­гра­валi сэр­ца. Кры­шач­ку да­лей, спра­ва, ка­на­ва, буд­зе i ар­эш­нiк, тут мож­на i па­ча­ка­ць крыху. Не за­ў­ва­жа­ць.

— Ты што, Кру­пей­чан­ка, з глуз­ду з’ехаў? Якое па­ча­ка­ць? За­гад Сталi­на — на­пе­рад! А хто пер­шы — той ге­рой, — неяк стом­ле­на ска­заў кам­бат.

— Добра, добра! За­раз i вёс­ка мая буд­зе, вунь ужо вi­да­ць, — пра­шап­таў Мiко­ла.

Бай­цы паўз­лi ўз­доўж раў­чу­ка, якi сця­каў у Дня­п­ро. Ку­ля­мёт­ная чар­га пад­ня­ла ка­ля iх слу­пы пад­мёрз­лай зям­лi, сал­да­ты схiлiлi га­ло­вы.

— Ва­лод­зя Та­ра­сен­ка, ку­ля­мёт — i на­пе­рад! — ска­ман­да­ваў кам­бат.

Той па­поўз у бок стра­лянi­ны, змог уз­няц­ца на кру­чу i ад­туль толь­кi за­стра­ка­таў наш руч­ны ку­ля­мёт. Не раз­лiчы­лi бай­цы свае сi­лы, нем­цаў бы­ло больш.

— Ку­ды ж ця­пер, Мiко­ла? — кры­чаў кам­бат.

— Да мо­гiлак тр­э­ба! Зле­ва яны. Там нiко­га не павiн­на бы­ць, — ада­з­ваў­ся Мiко­ла. — Ха­ця да хат­кi ма­ёй да­лей буд­зе.

— Хат­ка, хат­ка! Пойдзем на мо­гiл­кi, — ска­ман­да­ваў ка­пiтан.

Бай­цы паўз­ком i пе­ра­беж­ка­мi пра­бiралi­ся ту­ды, дзе ў хвой­ным ле­се, на ўс­краiне, вiд­нелi­ся кры­жы i ма­лень­кая кап­лi­ца. Праз гад­зi­ну ці дзве хлоп­цы бы­лi на мес­цы. Iх за­ста­ло­ся ў жы­вых толь­кі во­сем…

— Па­ча­ка­ем це­м­ры, — ска­заў кам­бат. — На­зад iс­цi нель­га. За­гад — толь­кi на­пе­рад.

Білі ку­ля­мё­ты, бы­ло чу­ва­ць, як рвуц­ца сна­ра­ды. Вёс­ка гар­э­ла во­гнiш­чам.

— Рых­туй­це­ся да бою, сын­кi! — ска­ман­да­ваў кам­бат.

Браз­нулi за­тво­ры вiн­то­вак, у ме­сяч­ным свят­ле за­з­зя­лi шты­кi. З моц­ным гу­кам “Ура!” бай­цы кi­нулi­ся ў вёс­ку, стра­ля­лі неў­па­пад. Пер­шым бег Кру­пей­чан­ка. У гэт­кай ме­шанiне фа­шы­сты адыш­лi на iн­шую па­ло­ву вё­скi.

Мiко­ла апа­мя­таў­ся толь­кi ўжо ў вёс­цы, калi яго да­г­наў сяр­жант.

— Зай­здро­щю я тобi, Мiко­ла. Рiд­нэ сі­ло ря­ту­еш. Та­кэ раз у жыц­цi бу­вае, — ска­заў ён, цяж­ка ды­ха­ю­чы.

— Ба­чыш, як вё­сач­ка га­ры­ць? — Мiко­ла моц­на сцiс­нуў вiн­тоўку… Вось i за­ву­лак, i ха­та… Але дзе ж яна?

Ён спы­нiў­ся, прай­шоў па па­ва­ле­ным пло­це ў ага­род. За­мест ха­ты ўба­чыў некаль­кi аб­гар­э­лых бярвен­няў…

— Нас­ця! — за­кры­чаў Мiко­ла, сэр­ца яго сцiска­ла­ся. — Нас­ця, Ан­др­эй, Дунь­ка, Але­ся!

З ямы, у якой звы­чай­на ха­валi буль­бу, вы­лез у за­пэц­ка­най ла­х­манiне хлоп­чык. Мiко­ла не адра­зу паз­наў яго.

— Та­тач­ка! Та­тач­ка! Да­ра­ж­э­нь­кi мой! — ма­лы пад­бег да ба­ць­кi, аб­ха­пiў яго за ка­ленi…

— Сы­нок! Сы­нок мой! — сал­дат аб­няў сы­на. — Мам­ка, Дунь­ка, Але­ся дзе?

— Мам­ку з Але­сяй, — Ан­др­эй­ка пла­каў, — нем­цы за­бiлi. Дунь­ку ў Ня­меч­чы­ну па­г­налi.

Мiко­ла ўзяў сы­на на рукi, моц­на пры­цiс­нуў да груд­зей… І рап­там уз­дрыг­нуў i па­волi апус­цiў­ся ка­ля во­гнiш­ча, што за­ста­ло­ся ад ха­ты.

— Тат­ка, род­нень­кi! — за­кры­чаў Ан­др­эй­ка.

Моц­ны вы­бух ска­лых­нуў на­ва­кол­ле. Гэта сяр­жант кi­нуў гра­на­ту ту­ды, ад­куль стр­э­лiў фа­шыст…

Рэ­кан­струк­цыя бою на дня­проўскім бе­ра­зе ў Ло­е­ве. Каст­рыч­нік 2018 го­да

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.