Gomelskaya Pravda

Лідзія ДОЛБІКАВА

-

Кінь у лета жыцця прамянямі закручаны невад І збяры ў ім юнацтва, ўсю вільгаць палаючых рос, Усе мроі, надзеі ў паглядах на яснае зорнае неба, Водар траў з-пад касы, што сцяліла пад ногі пакос. Збяры россып зарніц сенажаццю прапахлай парою, Смугу бэзавай ночы і млосны малочны світанак, Ўсю мажорную сутнасць з адным бездакорны­м героем, Дзе гартае старонкі і твой змілаваны і казачны ранак. Будзе добрым улоў: пах дзяцінства, цукерак і хлеба, Мамін погляд, і голас, утульнага дому цяпло... Толькі ведай: вяртацца ад памяці трэба З поўным невадам слёз, што было і так хутка прайшло.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus