Gomelskaya Pravda

Ніна ШКЛЯРАВА

-

Прарастаю праз слёзы Думкамі, вершамі, Прарастаю ў нябёсы Мараю першаю. Хоць не лепшай, не вартай, Хоць не так, як хацела, Прарастаю ўпарта, Ды шкада, што нясмела. Так упартасць сагне, Так цябе перайначыц­ь, Што ў ёй днём з агнём Ты сябе не ўбачыш. І пакуль дабярэшся Да светлага раю, Столькі гора спазнаеш, Што і думаць не раю. Ды як парасткі тыя, што шумяць сёння садам, набіраем мы сілы Цераз боль, цераз радасць.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus