Gomelskaya Pravda

Міхась БОЛСУН

-

Уздыхае бор над Сожам глуха. Спіць рака ў абдымках берагоў. Танец белы танчыць завіруха, Запрасіўшы вецер на яго. То кружляе дзіўнай чараўніцай, Распусціўш­ы шырака падол, То вядзьмарыц­ь нешта ля крыніцы І сумётам сцелецца на дол. Ёй, нястрымнай, невядома скруха. Нораў дэманструю­чы круты, Танец снежны танчыць завіруха, Пакідае белыя сляды...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus