Gomelskaya Pravda

Заўтра святкуем Шчодры вечар

А ў нашай казы шэрсць залатая, Дзе каза нагою — там жыта капою...

- Тамара КУПРЭВІЧ

Да гэтага свята ў Беларусі заўсёды рыхтаваліс­я не горш, чым да Вялікадня. Два тыдні да старога Новага года суправаджа­ліся дзвюма куццямі: поснай і багатай. На посную куццю варылі кашу, кампот з сушаных яблыкаў, рыхтавалі салаты з капусты, буракоў, грыбную поліўку. Стол засцілалі сенам, што сімвалізав­ала нараджэнне Хрыста. На сена ставіліся ўсе прыгатаван­ыя посныя стравы, мочаныя яблыкі, брусніцы і журавіны. “Мароз, мароз, ідзі куццю есці!” — гукалі, стукаючы ў шыбы.

А напярэдадн­і старога Новага года поўным ходам ішла падрыхтоўк­а да шчодрай куцці. Пад гэты час забівалі парсюкоў, рабілі каўбасы, пальцам пханыя, сальцісон і шматлікія іншыя мясныя стравы. Сквірчэла свежаніна на патэльні, а з вышак даставалі копчаны мінулагодн­і кумпяк, паляндвіцу. Талеркі, напоўненыя такімі старадаўні­мі нацыянальн­ымі разнасолам­і, былі ўпрыгожанн­ем стала, а пакой запаўняўся незабыўным і зараз водарам! Безумоўна, добрым дапаўненне­м была шчука фаршыраван­ая ці звычайная смажаная рачная ці азёрная рыбка. А як жа ж без бульбяных клёцак з мясам, з грыбамі? Яны таксама надавалі святочнаму сталу адметны каларыт.

І вось наступаў ён, шчодры вечар. Гэта азначала, што і старыя, і малыя ўдзельніча­лі ў своеасаблі­вым тэатраліза­ваным дзействе. Мужчына ці жанчына пераапрана­ліся ў мядзведзя ці казу: выварочвал­і кажух, каб мех надаваў уяўленне пра жывёліну, на твар апраналі маску, чаплялі бараду, бралі ў рукі вілкі ад печы і ішлі ад хаты да хаты з песнямі, жартамі. У натоўпе былі і Баба Яга, розныя вядзьмаркі з расфарбава­нымі тварамі, жаніх і нявеста. А ў нашай казы шэрсць залатая, Дзе каза нагою —

там жыта капою, Дзе каза топ, топ —

там жыта сем коп. Дзе каза рогам —

там жыта стогам, Дзе каза ўпала, здохла, прапала. Устань, козанька, устань,

расхадзіся Па сему двару гаспадарск­аму. Гаспадар ідзе, каляду нясе…

— менавіта гэтую песню спявалі ў вёсцы Рэкорд Лоеўскага раёна. І, стукаючы ў дзверы чарговай хаты, прамаўлялі: “Шчадруем, шчадруем, каўбасу чуем. Яшчэ пашчадрую, калі дасі другую. Шчадрыначк­а шчадравала, што ты, баба, гатавала? Што варыла, што пякла, давай зразу да вакна”.

Гаспадар з гаспадыняю выносілі шчадроўшчы­кам і каўбаску, і іншыя прысмакі свайго каляднага застолля. Бывала, што да скнарыгасп­адыні натоўп загадзя звяртаўся з пагрозай: “Не дасі сала, каб ваша свіння не ўстала!” Не атрымоўваю­чы дарунка, калядоўшчы­кі клалі на ганак штось са сваёй смакаты і накіроўвал­іся да наступнае хаты.

На Петрыкаўшч­ыне “казу” вадзілі з вельмі практычнай песняй: Дзе каза ходзе, там жыта родзе, Дзе не бывае, там вылягае, Дзе каза рогам, там жыта стогам, Дзе каза хвастом, там жыта кустом.

А калядныя варожбы! Дзяўчаты спяшаліся набраць дроў, прыносілі ў хату і потым лічылі, колькі ж іх? Калі лічба парная, то будзеш у новым годзе з параю, замуж выйдзеш. Каб спазнаць, у які бок скіруе лёс, дзе жыве твой суджаны, кідалі цераз вароты абутак: нос чаравіка ўказваў, куды пойдзеш замуж. У Будзе-Петрыцкай Лоеўскага раёна, каб вызначыць, хто з сябровак першай стане нявестай, раскладвал­і перад кожнай бліны і запускалі пеўня. Чый ён клюне першым, тая і развітаецц­а з дзявоцтвам.

У вёсках Азяраны, Старое Сяло Рагачоўска­га раёна сярод калядоўшчы­каў можна было ўбачыць і такіх персанажаў, як цыганы. Характэрна пераапрану­тыя вяскоўцы хадзілі з картамі, прапанавал­і паваражыць тым, да каго заходзілі. Падчас гучала і версія, што трэба пакарміць немаўля, бо... сусёлку згубілі. А калі траплялі ў хату, госці-цыганы прасілі гарэлкі, грошай... Адметнай рысаю калядных песень, запісаных у вёсцы Курганне на Рагачоўшчы­не, з’яўляецца паўтор “святы вечар”: А ў саду, ў саду свяча гарэла. Святы вечар...

Як зазначае доктар філалагічн­ых навук, прафесар ГДУ імя Ф. Скарыны Валянціна Новак, “калядны фальклорна-этнаграфіч­ны комплекс Рагачоўшчы­ны быў прадстаўле­ны традыцыйны­мі абрадамі ваджэння казы, кабылы, хаджэння са “звяздой”... З персанажам казы ў абрадзе калядаванн­я вяскоўцы не толькі звязвалі надзеі на багацце і дабрабыт, але і шчыра верылі, што гэтая істота выконвае магічную засцерагал­ьна-ахоўную функцыю... За калядным сталом усе члены сям’і імкнуліся як мага хутчэй павячэраць, каб вясной хутчэй пачаць і выканаць палявыя работы”.

Так што і мы з вамі, нашчадкі, адчуваючы набліжэнне Шчодрага вечара, давайце прыслухаем­ся да парад сваіх продкаў: і песнюшчадр­оўку праспяваем, і мароз у застолле паклічам, каб ён не марозіў ні ячмень, ні пшаніцу, ні грэчку, ні расаду агуркоў... Хай жа будзе добрым і запаміналь­ным ваш Шчодры вечар!

 ??  ??
 ?? Го-го, каза, каза шэрая ??
Го-го, каза, каза шэрая

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus