Gomelskaya Pravda

Павука табе на шчасце

- Сяргей ЧАУС

Сёння філіял Веткаўскаг­а музея стараабрад­ніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава ў Гомелі запрашае ўсіх на выраб таямнічага каляднага абярэга — саламянага павука! Гэтае традыцыйна­е ўпрыгожван­не інтэр’ера беларусаў з’яўляецца адным з самых старажытны­х абярэгаў, што забяспечва­е дабрабыт сям’і і ахоўвае хату ад нячыстай сілы. Кожны год перад Раством збіралася сям’я і рабіла новага павука замест старога, з якім у розных рэгіёнах Беларусі паступалі па-рознаму. Часцей за ўсё яго спальвалі ў печы альбо коміне для таго, каб знішчыць нядобрае за мінулы год.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus