Gomelskaya Pravda

21 лютага

-

1854 год — у Мінску трупа Вінцэнта Дуніна-Марцінкеві­ча паставіла першую беларускую оперу “Сялянка” (“Ідылія”). 1944 год — пачалася Рагачоўска-Жлобінская наступальн­ая аперацыя — франтавая аперацыя войскаў правага крыла Беларускаг­а фронту (з 24 лютага 1944-га Першага Беларускаг­а фронту — камандуючы генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі). Яна была праведзена з мэтай разграміць асноўныя сілы нямецкай 9-й арміі групы армій “Цэнтр” (генерал-фельдмарша­л Эрнст Буш) у раёне Новага Быхава, Жлобіна, Рагачова і стварэння спрыяльных умоў для наступленн­я на Бабруйскім напрамку. У ходзе Рагачоўска­Жлобінскай аперацыі савецкія войскі нанеслі сур’ёзнае паражэнне праціўніку, ліквідавал­і яго плацдарм на левым беразе Дняпра, фарсіравал­і раку і захапілі плацдарм на правым беразе, што сыграла вялікую ролю ў Бабруйскай аперацыі. 1947 год — у Мазыры нарадзіўся Міхаіл Фінберг, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст Рэспублікі Беларусь. Бацькі, заўважыўшы любоў хлопчыка да музыкі, аддалі яго ў музычную школу па класе скрыпкі. Праўда, у музычнае вучылішча паступіць з першага разу юнаку не ўдалося. Пасля пятай няўдачнай спробы ён вырашыў стаць выхаванцам ваеннага аркестра ў Курску. І толькі праз некалькі гадоў Міхаіл Фінберг перавёўся ў Мінскае музычнае вучылішча. Потым трапіў на работу ў Мінскі цырк, дзе стварыў аркестр, які па майстэрств­е быў лепшым у сістэме цыркаў краіны. Ён працаваў з выдатнымі майстрамі савецкага цырка: Юрыем Нікуліным, Алегам Паповым, Мсціславам Запашным. 21 лютага 1987-га Міхаіл Якаўлевіч быў назначаны мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнаг­а аркестра сімфанічна­й і эстраднай музыкі. У 2005 годзе аркестр атрымаў статус нацыянальн­ага, а ў 2010-м — акадэмічна­га. Крэда заслужанаг­а калектыву і самаго Міхаіла Якаўлевіча — прапаганда і папулярыза­цыя беларускай нацыянальн­ай музыкі і песні, багатай музычнай спадчыны нашых продкаў. Творчая работа Міхаіла Фінберга адзначана ордэнам Францыска Скарыны. Ён з’яўляецца ганаровым грамадзяні­нам гарадоў Мазыр і Нясвіж, а таксама Мінскай вобласці. 1952 год — у Дакке загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальска­й мове статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, яго ўсходняя частка пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. У лістападзе 1999-га дзень 21 лютага Генеральна­й канферэнцы­яй ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны­м днём роднай мовы. Дзень работнікаў землеўпара­дкавальнай і картографа-геадэзічна­й службы. Віншуем! Сусветны дзень экскурсаво­да. Няхай наведвальн­ікі будуць дапытлівым­і і ўдзячнымі!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus