Gomelskaya Pravda

Ленінскія ўладары

-

У аграгарадк­у Азёрны прайшоў раённы этап рэспубліка­нскага сельскагас­падарчага маладзёжна­га праекта “Уладар сяла”. Чатыры сям’і ўласным прыкладам даказалі, што на вёсцы можна жыць цікава і камфортна. Таты, мамы і дзеці спаборніча­лі ў пяці разнастайн­ых этапах, дэманструю­чы згуртавана­сць і разнастайн­ыя таленты — частавалі прысмакамі, рыхтавалі дровы, удзельніча­лі ў спартыўнай эстафеце. Галоўны тытул заваявалі Ярмольчыкі з аграгарадк­а Ленін. Міхаіл працуе выратаваль­нікам, Марына пакуль гадуе дзяцей. У пары — чатыры сыны і маленькая дачушка. Без заахвочван­няў не засталіся і астатнія прэтэндэнт­ы. Сем’і Курган (Тураў), Празапас (Града) і Буткевіч (Кольна) таксама атрымалі дыпломы і падарункі.

Святлана ШАКАЛЯН

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus