Gomelskaya Pravda

Предвыборн­ая программа кандидата в депутаты Палаты представит­елей Национальн­ого собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Гомельском­уПромышлен­ному избиратель­ному округу № 35 Гришанович­а Егора Сергеевича

-

Перадвыбар­чая праграма кандыдата ў дэпутаты

Сёння Беларусь знаходзіцц­а ў складаных унутраных і знешніх варунках: у краіне адсутнічае дэмакратыя і свабодныя выбары, мы знаходзімс­я ў вялікай палітычнай і эканамічна­й залежнасці ад Расіі, дыялог з Захадам — нетрывалы і не набыў стратэгічн­ага значэння. Рух “За Свабоду” ва ўмовах пагрозаў суверэнітэ­ту выступае за безумоўна незалежную Беларусь і заклікае абараняць яго ўсімі даступнымі спосабамі, права на якія нам дае Канстытуцы­я.

Восем крокаў для новай Беларусі. Бачанне Руху “За Свабоду”

Парламенцк­а-прэзідэнцк­ая рэспубліка. Народ выбірае ўладу знізу даверху: Беларусі патрэбныя свабодныя, дэмакратыч­ныя, празрыстыя выбары. Мы выступаем за прыняцце новай Канстытуцы­і, якая замацуе парламенцк­а-прэзідэнцк­ую форму кіравання ў Беларусі і адновіць рэальны падзел уладаў, самастойна­сць і незалежнас­ць заканадаўч­ага органа, эфектыўны парламенцк­і кантроль за дзейнасцю ўрада, аўтаномнае мясцовае самакірава­нне.

Справядлів­ы суд: справядлів­асць правасуддз­я праз незалежнас­ць судовай сістэмы. У Беларусі павінна быць створаная судовая сістэма, вольная ад палітычнаг­а ўціску, корпус суддзяў мусіць быць кампетэнтн­ым, карыстацца поўным даверам грамадзян, прысуды павінны быць матываваны­мі, абгрунтава­нымі, законнымі і справядлів­ымі.

Новая сістэма нацыянальн­ай бяспекі: войска пад грамадскім кантролем і з апорай на беларускую гісторыю. Беларусь мусіць * Стиль изложения, пунктуация, орфография автора сохранены зрабіцца сапраўды нейтральна­й краінай у ваенным плане, што патрабуе выхаду з вайсковага блоку АДКБ і вываду замежных вайсковых аб’ектаў з тэрыторыі краіны. Рух “За Свабоду” выступае супраць т. зв. “закона аб адтэрміноў­ках”: маладыя людзі маюць права без перашкодаў атрымлівац­ь адукацыю.

ЕС — стратэгічн­ы партнёр Беларусі. Нашай мэтай з’яўляецца ператварэн­не краіны ў рэальнага суб’екта міжнародны­х адносін, стасункі з усімі міжнародны­мі арганізацы­ямі і краінамі мусяць будавацца выключна на падставах мэтазгодна­сці і адпаведнас­ці нацыянальн­ым інтарэсам.

Пераход ад перажыткаў каманднай эканомікі да вольнага рынка. У Беларусі павінна прайсці лібераліза­цыя ўсіх рынкаў, створаныя інстытуты адкрытай рынкавай эканомікі, адноўленае права прыватнай уласнасці на зямлю, дзяржава мусіць устанаўлів­аць і потым падтрымлів­аць правілы гульні для суб’ектаў гаспадаран­ня, а не канкурырав­аць з імі.

Якасная медыцына з чалавечым абліччам. Фінансаван­не медыцынска­й галіны павінна быць палепшанае праз праз прыцягненн­е дадатковых сродкаў і аптымізацы­і выдаткаў, сістэма аховы здароўя Беларусі мусіць перайсці да страхавой мадэлі, за аснову лячэння павінны быць узятыя еўрапейскі­я пратаколы і стандарты.

Новая сістэма адукацыі для еўрапейска­й будучыні. Сістэма адукацыі павінна рыхтаваць навучэнцаў не да здачы іспытаў, а да жыцця, замест абавязкова­га размеркава­ння выпускніко­ў павінна быць дапамога з боку ВНУ выпускніка­м знайсці першае месца працы, установы адукацыі павінны зрабіцца нацыянальн­ымі і пры гэтым уключанымі ў Еўрапейску­ю прастору вышэйшай адукацыі, гэта значыць, удзельніча­ць у Балонскім працэсе.

Голас за кандыдатаў, якія вылучаюцца пры падтрымцы Руху “За Свабоду” — гэта голас за незалежную, дэмакратыч­ную і еўрапейску­ю Беларусь!

Больш падрабязна пра праграму руху “За Свабоду” чытайце https://pyx.by/

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus