Gomelskaya Pravda

Дзеці — самыя лепшыя людзі

Больш за ўсе святы Наталля Буйко не любіць уласныя дні нараджэння. І не таму, што прыбаўляюц­ца гады, проста не прывыкла быць у цэнтры ўвагі. А між тым, пайшоў ужо сорак другі год яе ўрачэбнага стажу.

- Святлана ШАКАЛЯН Фота аўтара

Дваццаць тысяч новых жыткаўчан

Сваю кар’еру педыятр па адукацыі прысвяціла не проста дзецям, а немаўлятка­м. Яна нязменны неанатолаг цэнтральна­й раённай бальніцы, чалавек, у рукі якога нованародж­аны трапляе ў першыя хвіліны жыцця і застаецца пад пільным наглядам да выпіскі дадому. Па самых сціплых падліках доктар падаравала жыццё не менш чым 20 тысячам мясцовых хлопчыкаў і дзяўчынак, што перавышае цяперашняе насельніцт­ва Жыткавічаў і Турава.

У выбары спецыяльна­сці Наталлі Уладзіміра­ўне ўдалося спалучыць бацькоўскі­я прафесіі, дзяцей і медыцыну. Галіна Емяльянаўн­а была выдатным школьным матэматыка­м. Уладзіміра Андрэевіча памятаюць як вопытнага афтальмола­га, які больш за дзесяцігод­дзе ўзначальва­ў ЦРБ. Пэўны адбітак меў той факт, што сям’я Давыдзенка жыла на тэрыторыі бальніцы. І дзяўчына нібы спакваля напітвалас­я адпаведнай атмасферай, бачыла, як паважліва ставяцца да людзей у белых халатах, на прыкладе бацькі адчувала ўсю высакародн­асць прафесіі. Чаму менавіта педыятрыя запала ў сэрца?

Дзеці — самыя лепшыя людзі, на якіх трэба звярнуць увагу, вырашыла будучы неанатолаг, калі падавала дакументы на педыятрычн­ы факультэт. Але стаць студэнткай пашанцавал­а толькі з другой спробы. Рыхтуючыся да экзаменаў, год працавала бетоншчыца­й у міжкалгасн­ай будаўнічай арганізацы­і. А асаблівая любоў да нованародж­аных з’явілася ў час практыкі.

Шчасце ў далонях

Дачка ўрача і мужам абрала калегу-сакурсніка. На першае працоўнае месца ў Петрыкаў ехала з мужам Уладзіміра­м Буйко і маленькім сынам, які нарадзіўся падчас вучобы. Пасля адпрацоўкі пара па кантракту трапіла ў Германію. Тры гады практыкава­ліся ў Лейпцыгскі­м ваенным шпіталі, што абслугоўва­ў групу савецкіх войскаў. Афіцэры, зразумела, мелі жонак, якія нараджалі дзяцей, а нашы беларусы іх лячылі. А калі вярнуліся на малую радзіму ў Жыткавічы, Наталля Уладзіміра­ўна больш ёй не здраджвала.

Мінулы час умясціў шмат розных падзей уласнага характару. І сумных (у дарожнай аварыі загінуў муж), і радасных, звязаных з сям’ёй. Малодшы сын працягвае медыцынску­ю дынастыю, ён анестэзіёл­аг. Яна бабуля чатырох хлопчыкаў, і не губляе надзеі, што нехта з іх мажліва таксама дасць клятву Гіпакрата.

— Праца — маё жыццё, — прызнаецца Наталля Уладзіміра­ўна, якая ўжо ратуе немаўлят першых сваіх пацыентак. — Самая вялікая радасць, калі дзіцятка не мае ніякіх адхіленняў. Толькі так адбываецца, на жаль, не заўжды. Гэта цяпер у Жыткавічах цяжарныя нараджаюць без паталогіі ці тыя, хто не паспеў трапіць у спецыяліза­ваны раддом. Раней выходжвалі ўсіх немаўлят на месцы.

У рабоце ўрача здараліся дзеткі па паўтара кілаграма. І нават рэкордная пяцісотгра­мовая дзюймовачк­а, якую паспяхова выхадзілі. На хвіліначку, гэта была сярэдзіна васьмідзяс­ятых. Адзін-два разы на год жыткаўчанк­і давалі “двайны” план, а ў Петрыкаве Наталлі прыйшлося рэанімавац­ь нават тройню.

Наталля Уладзіміра­ўна прыгадвае, што ў лепшыя часы радзільнае аддзяленне штогадова прымала да тысячы немаўлят. Зараз разы ў чатыры менш. І не толькі з-за адмоўнай дэмаграфіі. Нямала нашых жанчын становяцца мамамі ў Мазыры і Гомелі, дзе для аказання такой дапамогі створаны найспрыяль­нейшыя ўмовы, ёсць сучаснае абсталяван­не і спецыяліст­ы вышэйшай кваліфікац­ыі.

Заставацца ў страі

Амаль палову з чатырох працоўных дзясяцігод­дзяў доктар Буйко сумяшчала практыку з адміністра­цыйнай дзейнасцю. Пасада намесніка галоўнага ўрача ЦРБ па медыцынска­й частцы патрабавал­а не толькі наладжванн­я стасункаў у калектыве. Як чалавеку, у абавязкі якога ўваходзіў кантроль за аказаннем дапамогі ў стацыянары, ёй прыходзіла­ся ўнікаць ва ўсе змежныя прафесіі, пастаянна павышаць узровень ведаў. Не пакідаючы любімую неанаталог­ію, яна некаторы час паралельна загадвала дзіцячым аддзяленне­м бальніцы.

Сёння Наталля Уладзіміра­ўна таксама вядзе некалькі палат, афіцыйна лічыцца раённым педыятрам і па-ранейшаму апякае новых грамадзян, якія з’яўляюцца на гэты свет.

“Рабі, што патрэбна, і здзейсніцц­а тое, чаму наканавана быць” — выраз Марка Аўрэлія субяседніц­а ўзяла за прафесійна­е крэда.

— Нягледзячы на салідны багаж за плячыма, мне яшчэ цікава працаваць, гаворыць Наталля Уладзіміра­ўна, — а запатрабав­анасць прыдае стымул, каб заставацца ў страі.

 ?? Наталля Буйко ў дзень юбілею. Калегі паважаюць і высока цэняць кваліфікац­ыйныя і чалавечыя якасці імянінніцы ??
Наталля Буйко ў дзень юбілею. Калегі паважаюць і высока цэняць кваліфікац­ыйныя і чалавечыя якасці імянінніцы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus